"Рок-каранацыя" пройдзе без узнагародаў
03.01.2011 18:54
—
Новости Культуры
|
"Рок-каранацыя" пройдзе без узнагародаў Спачатку "Рок-Каранацыю-2010" плянавалася правесьці ў Палацы спорту, але заснавальнік і прадусар цырымоніі Юры Цыбін адмовіўся ад гэтай ідэі — занадта высокі кошт арэнды. Канцэрт пройдзе традыцыйна ў КЗ "Мінск". Ужо вызначаная дата — 18 лютага 2011 году. Вырашана, што ў ім возьмуць удзел героі ранейшых цырымоніяў. Імаверна, што "Рок-Каранацыя-2010" пройдзе ў зьмененым фармаце: замест ўзнагароджаньня герояў году, будзе гала-канцэрт. Арганізатар "Рок-Каранацыі-2010" Павал Кашырын кажа, з кім з гуртоў ужо дасягнута дамоўленасьць на выступ 18 лютага. Гэта Neuro Dubel, "Крама", N.R.M., "БЕЗ БИЛЕТА", Drum Ecstasy, "Палац", KRIWI, Rasta, "Сузор’е". Дзею мае ўпрыгожыць плястычны тэатар "ІнЖэст" Вячаслава Іназемцава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета "Рок-Каранацыя" спраўляе 15-годзьдзе, таму яе арганізатары вырашылі падрыхтаваць асаблівую імпрэзу. Цырымонія адбудзецца 18 лютага 2011 году ў фармаце...
|
|