Тадэвушу Кандрусевічу — 65 гадоў
04.01.2011 00:00
—
Новости Культуры
|
З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, а 18.30 распачнецца ўрачыстая імша. Архіпастыра павіншуюць святары, вернікі, прадстаўнікі ўлады. Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 у вёсцы Адэльск непадалёк ад Гродна ў сям’і Ігната і Ганны Кандрусевічаў. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1962 Т.Кандрусевіч паступіў на Працаваў інжынерам на Віленскім заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынераў атрымаў аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Прамысловы ўзор спецыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для Волжскага аўтамабільнага завода». У 1976 паступіў у Духоўную семінарыю ў Коўне, якую скончыў у 1981 і 31 мая таго ж года прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса. У 1981–1988 працаваў вікарыем у віленскіх касцёлах. 13 лютага 1988 быў прызначаны пробашчам гродзенскіх парафій Маці Божай Анёльскай (былы францішканскі касцёл) і св. Францішка Ксавэрыя (катэдра). У 1988 у Каунасе абараніў дысертацыю на тэму «Паглыбленне вучэння пра Касцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакументах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі. 25 ліпеня 1989 Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам 13 красавіка 1991 Тадэвуш Кандрусевіч быў менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі. 21 верасня 2007 Бенедыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да найшчырэйшых віншаванняў. Многая лета! Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З гэтай нагоды ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску а 18.30 распачнецца ўрачыстая імша. |
|