Сапраўдныя патрыёты свайго краю. Раздзел сайта “НГ” “Вызначаем сем цудаў Беларусі”, прысвечаны Нараўлянскаму раёну Гомельшчыны, уваходзіць у тройку лідараў па колькасці наведвальнікаў. 21.by

Сапраўдныя патрыёты свайго краю. Раздзел сайта “НГ” “Вызначаем сем цудаў Беларусі”, прысвечаны Нараўлянскаму раёну Гомельшчыны, уваходзіць у тройку лідараў па колькасці наведвальнікаў

08.02.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Сапраўдныя патрыёты свайго краю. 
Раздзел сайта “НГ” “Вызначаем сем цудаў Беларусі”, прысвечаны Нараўлянскаму раёну Гомельшчыны, уваходзіць у тройку лідараў па колькасці наведвальнікаў.

Пазнаёміўшыся са статыстыкай, мы, шчыра кажучы, здзівіліся і нават засумняваліся ў правільнасці падлікаў на сайце. Нараўлянскі раён, які ці не найбольш пацярпеў ад чарнобыльскай бяды, — самы маланаселены ў рэгіёне. Але ўпартыя лічбы сцвярджалі: раён сапраўды ў лідарах па колькасці наведванняў і пакінутых на сайце галасоў. А начальнік аддзела ідэалагічнай работы Нараўлянскага райвыканкама Марына Сычава, да якой мы звярнуліся з просьбай патлумачыць гэты свайго роду феномен, наогул нічога дзіўнага ў такой актыўнасці нараўлянцаў не бачыць.

— Жыхары нашага раёна — сапраўдныя патрыёты свайго краю, — гаворыць Марына Аляксандраўна. — Гэту дзівосную зямлю ёсць за што любіць — прырода шчодра адарыла яе непаўторнай прыгажосцю. У нас цудоўны старажытны парк, цячэ магутная Прыпяць, якая захоўвае шмат таямніц мінулага. Калі ж казаць пра сучаснасць, нельга не згадаць нашу кандытарскую фабрыку, дзе вырабляюць вельмі смачныя цукеркі, вядомыя далёка за межамі краіны...У нас шмат людзей, сапраўды ўлюбёных у гэту зямлю. Адзін з іх — выкладчык гісторыі Васіль Чайка (на фота). Ён стварыў у дзвюх школах райцэнтра тры археалагічныя музеі з унікальнымі экспанатамі. Што вельмі важна, у іх зборы актыўны ўдзел прымаюць школьнікі, якія адпраўляюцца са сваім настаўнікам у краязнаўчыя экспедыцыі. Мясцовыя жыхары лічаць за гонар падараваць музею сямейныя рэліквіі...Усё гэта прыцягвае ўвагу да раёна. Вось нядаўна, паведаміла Марына Сычава, журналісты аднаго з рэспубліканскіх каналаў тэлебачання здымалі чарговую перадачу пра Нараўлянскі край, яго мінулае. Канешне, ідэалагічнае падраздзяленне мясцовай улады, падкрэсліла яго кіраўнік, таксама пастаралася, каб мабілізаваць землякоў на галасаванне, бо, калі ўдасца стаць пераможцамі, гэта пойдзе толькі на карысць раёну. Да арганізацыі галасавання падключыліся ідэалагічныя работнікі. Была праведзена работа з усімі службамі райвыканкама наконт таго, каб іх прадстаўнікі выйшлі на сайт, прыцягнулі да галасавання сваіх блізкіх і знаёмых. Марына Аляксандраўна прывяла такі прыклад. На яе просьбу не застацца ўбаку адгукнуўся сын Уладзімір, вучань 9-га класса, які ў сваю чаргу звярнуўся да сваіх аднакласнікаў і сяброў, а тыя — да сваіх сяброў, і так па ланцужку. Начальнік аддзела па справах моладзі Аксана Ізаак папрацавала з маладзёжнымі структурамі, якія, як вядома, з’яўляюцца самымі дасведчанымі ў віртуальным плане і самымі мабільнымі. І як вынік — раён у лідарах сярод іншых.Марына Аляксандраўна пагадзілася, што, магчыма, у галасаванні прынялі ўдзел і былыя жыхары раёна, якія пакінулі яго ў перыяд адсялення і захавалі любоў да сваёй малой радзімы. Публікацыі ў “НГ” пра дзівосы роднага краю нагадалі ім пра асабліва мілыя сэрцу мясціны, пераканалі, што раён жыве, развіваецца і заўсёды будзе рады прыняць выхадцаў адсюль і ўсіх, хто пажадае адкрыць яго для сябе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазнаёміўшыся са статыстыкай, мы, шчыра кажучы, здзівіліся і нават засумняваліся ў правільнасці падлікаў на сайце. Нараўлянскі раён, які ці не найбольш пацярпеў ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика