Пачатак евангельскай гісторыі. Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з самых вялікіх свят — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы. 21.by

Пачатак евангельскай гісторыі. Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з самых вялікіх свят — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы

07.04.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Пачатак евангельскай гісторыі.
Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з самых вялікіх свят — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы.

Благавешчанне — адно з дванаццаці самых галоўных свят у праваслаўным календары. Біблейскае паданне гаворыць аб тым, што ў гэты дзень Дзеве Марыі з’явіўся архангел Гаўрыіл і абвясціў ёй, што яна народзіць Сына Божага і Збаўца свету.

З гэтага моманту, па сутнасці, пачынаецца евангельская гісторыя, якая ўжо больш як дзве тысячы гадоў для мільёнаў людзей аснова існавання. Наперадзе ў ёй нараджэнне Хрыста, уцёкі ў Егіпет, спакушэнне ў пустыні, Нагорная пропаведзь, Тайная вячэра і арышт, распяцце і Уваскрэсенне. Але напачатку было Слова.І Слова стала чалавечай плоццю і сутнасцю толькі пасля згоды Дзевы Марыі. І ў гэтым заключаецца галоўны цуд і сэнс свята Благавешчання — усемагутны Бог просіць у слабага чалавека згоды, тым самым пацвярджаючы свой найвышэйшы дар нам — Свабоду Волі.На ўсходнеславянскіх землях сярод праваслаўных і сёння існуе прыгожая традыцыя — у дзень Благавешчання выпускаць на волю птушак. Звычайна гэта робяць святары і дзеці.У гэты дзень тым, хто посціць, дазваляецца ўжываць у ежу рыбу. У народзе існуе забарона працаваць па гаспадарцы: “На Благавешчанне птушка гнязда не ўе, дзеўка касу не пляце”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Благавешчанне — адно з дванаццаці самых галоўных свят у праваслаўным календары. Біблейскае паданне гаворыць аб тым, што ў гэты дзень Дзеве Марыі з’явіўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика