Прыстань Піны. 21.by

Прыстань Піны

29.04.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Прыстань Піны.

Спадар Капылоў, зноў турбую просьбай: падкажыце, калі ласка, адкуль пайшла назва горада Пінска.Ніна ГОРГУЛЬ, Мінск

Пінск адносіцца да ліку старажытных гарадоў Беларусі. Горад мае багатую гісторыю. Летапісны Пинеск, Пиньск упершыню ўпамінаецца ў 1097 годзе ў “Аповесці мінулых гадоў”. Да сярэдзіны XII ст. горад уваходзіў у Тураўскае княства, а з другой паловы XII стагоддзя з’яўляўся цэнтрам удзельнага Пінскага княства. З пачатку XIV ст. Пінск у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З першай палавіны XVI ст. — цэнтр Пінскага староства, з 1556—1566 гг. — Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1581 годзе горад атрымаў магдэбурскае права і герб.Гарадзішча старажытнага Пінска размешчана на левым узвышаным беразе ракі Піна пры ўпадзенні яе ў Прыпяць. Ад назвы ракі і вядзе сваё паходжанне назва горада. А вось погляды наконт паходжання назвы ракі ў вучоных разыходзяцца. Так, Й.Пакорны лічыў, што назва Піна звязана з індаеўрапейскім коранем у значэнні ‘балота, дрыгва, ціна, іл’. Гэта думка мае сваё пацвярджэнне: сапраўды, рака цячэ па балоцістай мясцовасці — па нізіне Прыпяцкага Палесся. А.Рогалеў мяркуе, што назва Піна з’явілася на нашай тэрыторыі ў сярэдзіне I тысячагоддзя да нашай эры і выступае сведчаннем прысутнасці на беларускіх землях племянных груп ілірыйцаў. Дарэчы, мова ілірыйцаў умоўна ўключаецца ў групу так званых палеабалканскіх моў, яна была распаўсюджана да V—VII ст. н.э на захадзе Балкан. У.Тапароў і А.Трубачоў лічылі назву балтыйскай. А В.Жучкевіч прытрымліваўся думкі, што назва Піна — славянская і ўтворана яна ад асновы пін, якая мае значэнне ‘прыпынак, прыстань, вір, запруда’. Вось такая старажытная, да канца неразгаданая, загадкавая рака Піна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спадар Капылоў, зноў турбую просьбай: падкажыце, калі ласка, адкуль пайшла назва горада Пінска.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика