Новости временных лет. Июнь 1911 года. 21.by

Новости временных лет. Июнь 1911 года

08.06.2011 08:17 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новости временных лет. Июнь 1911 года

TUT.BY
О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского интернет-портала TUT.BY и Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси.

Вы получите ценные сведения по истории, географии и культуре нашей страны того периода, найдете всевозможную справочную информацию, медицинские советы, кулинарные рецепты, а также юмористические и рекламные материалы. Будь в курсе событий вековой давности! Сегодня представляем вашему вниманию новости июня 1911 года…

Немного статистики

Расходы на народную асьвету

На аднаго жыцеля ў год:

Злучаныя Штаты
4 руб. 86 к.
Немеччына
3” 43”
Швэйцарыя
2” 43”
Англія
2” 36”
Голландія
1” 99”
Бельгія
1” 69”
Францыя
1” 66”
Данія
1” 52”
Швэцыя
1” 33”
Норвэгія
– 97”
Італія
– 76”
Японія
– 54”
Расея
– 31”















“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”

Выпуск вучняў мінскага рамеснага вучылішча 1911 года. (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі).



События общественной жизни

Як толькі начынаецца лето, палітычнае жыцьцё заўсягды замірае ва ўсіх краёх. Гэтак і ў нас: пасьля лішне пасьпешнаго закрыцьця Думы скончыў сваю работу і Гасударствены Савет… Пакуль нашы законодацелі будуць адпачываць, правіцельство маніцца правясьці ў жыцьцё тое, што яно само прызнало патрэбным, не пытаючыся Думы і Савета. Гэтак будуць у нашым краю (апрача Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губэрній) земствы, і ў юні месяцы назначаны ўжо выбары гласных (выбраных прэдстаўнікоў) у паветовые земскіе управы.

Што можэ рабіць земство, паказывае нам даўно ўжо заведзенае ў Расейскіх губэрнях земскае самаупраўленьне. Там яно перш-наперш запраўляе эканамічным жыцьцём народу…; апрача гэтаго памагае развіваць уселякіе весковые промыслы (хатняе рэмесло), займаецца ўстройствам усяго гандлю весковаго, організуе ўселякіе хаўрусы, памагае аткрываць новые торжышчы, праводзіць новые дарогі і правіць старые. Да земства належыць і дохтарская помач народу. У канцы земство мае право завадзіць свае школы для народу…

Як бачым, багата можэ рабіць земство, шмат яго і ў нас чэкае работы, але каб тая работа рабілася папраўдзі на карысць для нашаго народу, трэба нам выбраць у яго такіх людзей, якім народ верыць, што яны будуць карыснымі працоўнікамі… і захочуць працаваць не для чужой палітыкі, а для свайго народу, каторы ўжо збудзіўся з адвечнаго сну і ідзе да новаго, сьвятлейшаго жыцьця.

“Наша ніва”. 1911. № 22

Мінск. Губернская земская ўправа



Нам пишут...

Вільна

Віленскіе беларусы стараньнем “Беларускаго Музыкально-Драматычнаго Кружка” у ноч з 23 на 24 чэрвеня спраўлялі “Купалле”. Народу было каля 300 чэлавек, каторые собраліся сперша за горадам і тамака гулялі, а посьле з музыкай і венкамі пайшлі на берэг рэкі Віліі, дзе ўжо стаялі прыбраные ў зелень і агні параходы і чоўны; пасеўшы на іх, паплылі ўніз па вадзе у горад. Тут, завярнуўшыся на рецэ, ізноў паплылі назад. Едучы ўніз, пускалі па вадзе вянкі с папрылепліванымі сьвечкамі.

Адным словам, сьвяткаваньне ўдалося надта добра, ня гледзячы на тое, што некаторым “істінно-польскім” і “істінно-рускім” людзям наша гульня стаяла косьцю ў горлі, і яны рабілі ўсё, што маглі, каб адгаварыць людзей ад сьвяткаваньня Купалы ды так або інакш папсаваць яго.

“Наша ніва”. 1911. № 25-26





М. Давідгарадок Мозырскага пав. Мінскай губ.

У нядзелю 5 чэрвеня 1911 году адбылося тут (у актавай зале Давідгародзецкаго гарадзскога вучылішча) ігрышчэ на карысьць незаможных вучнёў гэтаго-ж вучылішча. Гуртком ахвотнікоў-артыстоў с тутэйшай інтэлігенціі былі пастаўлены 2 п’есы: “Па рэвізіі” Кропывніцькаго і “Сватаньне” Чэхова. Прайшлі яны пры агульнай сымпатіі і сьмеху публікі, каторая бадай ці ня першы раз пачула простую беларускую гутарку на сцэні. Посьле дэкламатары, адзетые ў селянскіе опраткі з ваколіц нашаго мястэчка, гаварылі беларускіе вершы… Публіка дружна вітала дэкляматароў. Надта спадабаўся ёй і хор…

Публікі было надта многа, ніводнаго вольнаго куточка не было; стаялі нават на вокнах. Зважаючы на тое, што гэта была тут першая проба організаціі тэатру, хацелося-б верыць, што Гарадок не закісьне цяпер і ў скорасьці ізноў убачыць не сцэне працавітую моладзь.

“Наша ніва”. 1911. № 24





З усіх старон

У Пецярбургу адбыўся бібліотэчны зъезд – вельмі важная справа дзеля народнай асьветы. Бібліотэка для развіцьця душы чэлавэка даець больш карысьці, чым школа. Бо чытач сам волен узяць у кніжках усё, што вырабіла мудрасьць людзкая цэлымі векамі. У бібліотэку чалавек ідзе па сваей волі – без усякай прынукі. Дзеля гэтаго і на зъезд прыехало шмат земцоў, прыехалі і тутэйшыя людзі з Мінску і з Беластоку, і яны баранілі правы усіх національнасцей Беларусі, каб у грамадзкіх бібліотэках былі кніжкі на разных мовах.

“Наша ніва”. 1911. № 22





Неспадзеўкі для ўсіх выехаў з Одэссы пэрсідзкі шах с сямьёй, каторы жыў тут ад таго часу, як выгналі яго с Пэрсіі. Куды ён паехаў і чаго – нет ведама.

“Наша ніва”. 1911. № 22





Хозяйке на заметку

Як дагледаць бульбу ў часе росту

Бульба, як і ўселякая іншая расьліна, вымагае добрай зямлі і абароны ад зельля, каб магла выдаць ураджай. Калі мы, пасадзіўшы бульбу, пакінем яе самой сабе, яе заглушаць другіе травы і яна ўвесь час будзе траціць не на тое, каб выдаць як найбольшае патомства, але на тое, каб як-небудзь пражыць. Дзеля гэтаго гаспадар павінен пільнаваць, каб не ўзнялося зеліво, каб яно не заступало сонца, каб не забірало корму.

Падчас усходу бульбы ў нашым клімаце прыгодна баранаванне, якое мае на мэці разрыхліць верхні слой зямлі і аблягчыць выход расткоў на верх.
Калі бульба абыйшла, яе матыкуюць і аборываюць. Матыкуюць дзеля таго, каб захаваць вільгаць у глебі і знічтожыць зельле. Аборываюць і абсыпаюць бульбу дзеля таго, каб разрыхліць зямлю і ўзмацаваць прырост націны і карэньнёў, а такжэ і як абарону ад зеліва. Аборываючы, трэба пільнаваць, каб не засыпаць усходоў зямлёй, бо гэта зменшывае ураджай, затрымліваючы рост бульбы.

Абрываньне кветак – гэта карысная рэч: яно збольшывае ураджай, дзеля таго што карэньня не выдаюць сокоў на семя… Адным словам, калі мы хочэм, каб нам была карысьць, павінны даць [расьліне] як найлепшые варункі.







Кулинарные рецепты

Бараніна па-беларуску

Абпарыць і заварыць на мягка бараніе скабы с солей, морквай, бруквай і другімі гароднінамі. Распусціць лыжку масла на скаварадзе і падрумяніць у масьле, мешаючы, лыжку мукі; улажыць пару лыжак кміну, лыжку мёду (можна і цукру), развясьці гэта юшніком, уліць пару лыжак воцту і заварыць. Як соус зробіцца румяным, парэзаць бараніну і заліўшы гэтым соусам есьці.

“Беларускі каляндар “Нашае Нівы” на 1911 г.”





Медицинские советы

Укушение бешеным или ядовитым животным

Тотчас после укушения следует высосать рану (если во рту и на губах нет ссадин) и перетянуть пораженную часть тела выше раны, как можно крепче, затем промыть рану чистой водой, еще лучше раствором марганцево-кислаго кали или нашатырным спиртом, прижечь раскаленным железом, карболовой кислотой или ляписом, как можно глубже. Если неудобно высосать рану, то можно поставить кровососную банку (сжечь бумажку под стаканом или большой рюмкой и быстро прижать сосуд к укушенному месту). На опухшия места прикладывать холодныя примочки, внутрь принять рюмку водки с камфарой. Скоро заживлять рану нет надобности.

Отравление алкоголем (водкой)

Холодныя обливания водой головы и тела; руки и ноги – в теплую воду; клистир с касторовым маслом и солью. Внуть – нашатырный спирт (10 капель на чашку воды), рвотное, потом поить содовыми порошками и стараться, чтобы больной уснул.
“Виленский календарь на 1911 г.”





Юмор

Старэнькі мужычок, прыйшоўшы ў горад, заходзіць у нейкі парадны магазін і пытае:
– Ці ня тут прадаюцца хамуты?
– Не, стары! – атказываюць быўшые там два франты-прыкашчыкі. – Тут прадаюцца дурні.
– Ба-а-ач! – дзівіцца мужычок. – Відаць і торг добра ідзе, бо толькі два і асталося.

“Наша ніва”. 1911. № 23

Информация подготовлена по материалам, хранящимся в фондах отдела редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси, научным сотрудником отдела Инной Мурашовой. Использованы оригинальные иллюстрации из изданий того времени, а также фотографии, опубликованные в книгах: В. Целеш “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (Мінск, 2005), З. В. Шыбека “Мінскъ сто гадоў таму” (Мінск, 2007), “У пошуках страчанага: гісторыя Беларусі ў старых паштоўках [з калекцыі У. А. Ліхадзеева] (Мінск, 2007), У. Ліхадзееў, А. Карлюкевіч “Знічкі Айчыны” (Мінск, 2008).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
О чем писали в белорусских газетах 100 лет назад? У вас есть уникальная возможность полистать издания вековой давности благодаря совместному проекту белорусского...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика