І натхненне, і захапленне
09.06.2011
—
Новости Культуры
|
У мастакоў на міжнародным пленэры пад Гродна — свой погляд на адпачынак у вясковых сядзібах
Пленэр праходзіў на месцы загараднай сядзібы Тызенгаўза. Праўда, сам гродзенскі староста Антоній Тызенгаўз будаўніцтва тут некалі толькі распачаў, завяршылі ж іншыя ўладальнікі. Апошні, каму належаў маёнтак, быў граф Козел-Паклеўскі. У савецкія часы будынак доўга пуставаў, цяпер жа гэтае месца ператварылася ў гасцінны куток для турыстаў. Першымі, хто змог ацаніць зробленае рэстаўратарамі, сталі мастакі. Мастачка з Польшчы Іона Русінек Беларусь наведала ўпершыню. На пленэры яна збіралася маляваць прыроду, ды на месцы планы цалкам змяніла. “У вёсцы столькі тэм для мастака! Мяне заварожвае архітэктура — і замкавая, і драўляная”, — прызналася госця. Мастакоў, дарэчы, канкрэтнай тэмай не абмяжоўвалі. Пленэр назвалі “Гісторыя і сучаснасць”. Па заканчэнні работы карціны ўдзельнікаў творчай сустрэчы першымі ўбачаць жыхары Гродна. Пасля вясковыя пейзажы пабываюць у Літве і Польшчы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мастакоў на міжнародным пленэры пад Гродна — свой погляд на адпачынак у вясковых сядзібах
|
|