Украінскія музыкі заспявалі па-беларуску. «Фіолет» — «Мейсца пакуты». 21.by

Украінскія музыкі заспявалі па-беларуску. «Фіолет» — «Мейсца пакуты»

15.06.2011 14:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ва Украіне распачынаецца кампанія «Украінская музыка для Беларусі», у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэставую тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіла грамадская арганізацыя Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў». Першым для беларусаў заспяваў гурт «Фіолет» з горада Луцка. Па словах лідэра «Фіолету» Сяргея Мартынюка, ідэя заспяваць песню на беларускай мове ў гурта з’явілася ўжо даўно.

«Гэта беларускамоўная песня «Мейсца пакуты» аўтарства Яна Маўзера, вакаліста вядомага беларускага альтэрнатыўнага гурта MAUZER, які падарыў яе нам, — кажа Сяргей Мартынюк. — Ідэя заспяваць беларускамоўную песню на пратэставую тэматыку з’явілася ў нас пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў канцы мінулага году. І пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту ў Мінску. Гэтым самым мы паказваем сваю салідарнасць с беларускім народам. Тое, што нашу ініцыятыву вырашыла падтрымаць грамадская арганізацыя Цэнтр «Супрацоўніцтва без межаў», дадало нам дадатковага імпэту для нашай творчай працы над гэтай песняй».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Украіне распачынаецца кампанія «Украінская музыка для Беларусі», у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэставую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика