Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста
02.07.2011 02:00
—
Новости Культуры
|
Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста 30 чэрвеня актору Купалаўскага тэатра Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста, паведаміў сайт тэатра.
Віктар Манаеў — бліскучы актор, візітная картка Купалаўскага тэатра. Нарадзіўся 7 жніўня 1958 года ў Мінску. У 1980 г. скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У тэатры з 1980 г. Яго найлепшыя ролі: Гаральд ("Гаральд і Мод"), Мікіта Зносак ("Тутэйшыя"), Ян Губач ("Ідылія") ды процьма іншых. У сённяшнім рэпертуары выконвае наступныя ролі: Манілаў ("Чычыкаў"), Дзед Жабрак ("Сымон-музыка"), Кручкоў ("Пінская шляхта"),Франсуа ("Вячэра з прыдуркам"), Джымі Джэк ("Translations"). Апошняя свежая роля — купец Банут ("Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл"), прэм’ера якога адбылася ў красавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 чэрвеня актору Купалаўскага тэатра Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста, паведаміў сайт тэатра. Віктар Манаеў у "Пінскай шляхце". Віктар Манаеў —... |
|