Падарожжа са смакам даўніны. 21.by

Падарожжа са смакам даўніны

23.07.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сябры, мы з вамі паспяхова прайшлі большую частку нашай віктарыны. Сёння друкуем адказы на пытанні трэцяга тура і заданні на пяты. Засталося зусім крыху да таго моманту, калі стане вядома імя чалавека, якога чакае вячэра на дваіх у кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі. Пераможцу вызначым па выніках нашага сямітурнага віртуальнага падарожжа. Поспехаў, дарагія чытачы!

Адказы на пытанні ІII тура:1) Колькі будавалі Камянецкую вежу? В) Каля 20 гадоў;2) Якая алея закладзена каля касцёла ў вёсцы Мосар? В) Алея Цвярозасці;3) Мілаградская культура — гэта культура, пры якой насельніцтва перайшло да вытворчасці і апрацоўкі на тэрыторыі Беларусі... Б) Жалеза;4) Вядома, што ў канцы ХІХ стагоддзя гарадскія ўлады пачалі разбіраць Лідскі замак для адбудовы горада. Хто прыпыніў гэты вандалізм? Б) Імператарская камісія з Пецярбурга;5) Па версіі сайта Vilage of Joy Нацыянальная бібліятэка ўваходзіць у топ-50... Б) Самых незвычайных будынкаў свету;6) Што ў савецкія часы размяшчалася ў палацы пана Булгака ў Жылічах? А) Саўгас-тэхнікум.Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”: Што такое крамбабуля?Старажытны беларускі шляхецкі напой, настоены на мёдзе і спецыях, звычайна мускаце, гваздзіцы, чорным перцы і карыцы.

Пытанні V тура:1) Хто выступіў аўтарам праекта Пружанскага палацыка?А) Польскі архітэктар Ланцы;Б) Беларускі шляхціч Валенцій Швыкоўскі;В) Архітэктар з роду Кляйнміхелей.2) Балота Ельня ўзвышаецца над мясцовасцю на...А) 4 метры; Б) 8 метраў; В) 13 метраў.3) Калі пачаў расці каменны крыж на Барысаглебскіх могілках?А) У пачатку ХIX стагоддзя;Б) У 20-х гадах ХХ стагоддзя;В) У канцы ХХ стагоддзя.4) Хто напісаў: “Там возера Свіцязь, як дзіва. / Як быццам хто шыбіну лёду звысоку / Сюды апусціў беражліва”?А) Ян Чачот;Б) Адам Міцкевіч;В) Ніл Гілевіч.5) У якім годзе будзе адзначацца 400-годдзе знаходжання ў Будслаўскай святыні абраза Найсвяцейшай Панны Марыі?А) У 2012; Б) У 2013; В) У 2014.6) Што размясцілі савецкія ўлады ў Пустынскім манастыры?А) Піянерскі лагер;Б) Склад;В) Дзіцячы дом.

Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:— З чаго нашы продкі гатавалі мякінны хлеб?Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика