Беларускія Прага і Парыж. 21.by

Беларускія Прага і Парыж

30.09.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбраны культурныя сталіцы Беларусі і СНД на наступныя два гады. Шчасліўчыкамі сталі Нясвіж і Магілёў адпаведна.

Акцыя “Культурная сталіца”, якая паспяхова рэалізуецца з 1985 года ў краінах Еўрапейскага саюза, з 2000-га — у шэрагу рэгіёнаў Расіі, стала добра знаёмай і беларусам. Пілотны праект стартаваў у 2010 годзе ў калысцы беларускай дзяржаўнасці, старажытным горадзе Полацку.

Сёлета ролю культурнай сталіцы Беларусі выконвае Гомель, які разам з расійскім Ульянаўскам выбраны яшчэ і культурнай сталіцай СНД. На мэце праекта — даць магчымасць людзям з перыферыі атрымліваць культурныя даброты на тым жа ўзроўні, што і  жыхары адміністрацыйнай, культурнай і палітычнай сталіцы Беларусі — Мінску.— Гэтым праектам мы хочам укласці ў душы людзей запатрабаванасць у культуры і мастацтве, неабходнасць наведвання тэатраў, канцэртаў, выстаў, дзе б чалавек ні жыў, — тлумачыць міністр культуры Павел Латушка.На працягу года культурную сталіцу наведваюць самыя лепшыя прафесійныя калектывы нашай краіны, дзяржаўныя аркестры, нацыянальныя тэатры, танцавальныя калектывы... Актывізуюцца рэгіянальныя ўстановы культуры. Заўважныя вынікі і эканамічнага характару. У Полацку падчас першай акцыі “Культурная сталіца Беларусі” колькасць турыстаў павялічылася за год на 20 працэнтаў.— Калі мы будзем праводзіць акцыі больш змястоўна і сістэмна, а таксама адпаведную рэкламную кампанію, то гэтыя гарады будуць наведваць яшчэ больш людзей, — упэўнены Павел Паўлавіч.На званне культурнай сталіцы Беларусі былі намінаваны Ліда, Бабруйск, Нясвіж і Маладзечна, а культурнай сталіцы СНД — Брэст і Магілёў. Членамі калегіі Міністэрства культуры пасля знаёмства з прэзентацыямі гарадоў было вырашана аддаць перавагу “маленькаму Парыжу”, “некаранаванай сталіцы ВКЛ” Нясвіжу — ён стане культурнай сталіцай Беларусі ў наступным годзе.  А вось на наданне статусу “Культурная сталіца Садружнасці” ў 2013 годзе Міністэрствам культуры рэкамендаваны Магілёў — горад фестываляў, ці, як яго яшчэ называюць, “беларуская Прага”.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбраны культурныя сталіцы Беларусі і СНД на наступныя два гады.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика