Фатаграфіі Зоф’і Хаментоўскай з 1925–1945 гадоў можна ўбачыць у Мінску. 21.by

Фатаграфіі Зоф’і Хаментоўскай з 1925–1945 гадоў можна ўбачыць у Мінску

05.10.2011 11:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фатаграфіі Зоф’і Хаментоўскай з 1925–1945 гадоў можна ўбачыць у Мінску


Сення, пятага кастрычіка, у Нацыянальным гістарычным музеі ў 17.00 адкрываецца манаграфічная выстава Зоф’і Хаментоўскай “Паміж кадраў. Фатаграфіі з 1925–1945 гадоў”.
 
Выстава наватарскім спосабам прэзентуе творчасць фатографа Зоф’і Хаментоўскай, якая нарадзілася і звязана з Палессем, што сёння ляжыць большай часткай у межах Беларусі. Амаль увесь матэрыял будзе прадстаўлены ўпершыню. На выставе будуць паказаны перш за ўсё фатаграфіі з Палесся, а таксама будуць прэзентаваны іншыя тэмы, такія як даваенная Варшава, руіны і адбудова сталіцы. З пункту гледжання на прывабнасць тэмы і цікавую сучасную візуальную форму, выстава мае шанец трапіць да шырокага кола гледачоў. У канцы года выстаўка таксама будзе прэзентавана ў Пінску. У 2012 годзе Фонд плануе прэзентаваць выстаўку таксама ў Польшчы.
 
Спадарожнічаць прэзентацыі будзе альбомнае выданне. Гэта будзе першая вялікая публікацыя, прысвечаная гэтай важнай для польскай гісторыі фатаграфіі і мастацтва постаці. Кніга будзе сканцэнтравана на фатаграфіі Палесся. Публікацыя будзе выдадзена ў польска-англійскай і польска-беларускай моўных версіях, разам наклад будзе складаць 1000 экзэмпляраў. Гэта будзе манаграфічная кніга з вялікай альбомнай часткай (каля 200 ілюстрацый). Прывабнасць гэтай публікацыі дадасць сучасны дызайн і тэксты важных даследчыкаў фатаграфіі і культуры.
 
Зоф’я Хаментоўска, член элітарных фатаграфічных таварыстваў міжваеннай Польшчы, была надзвычай актыўнай і яркай постаццю культурнай сцэны 20-х і 30-х гадоў. Яна нарадзілася ў арыстакратычнай сям’і на Палессі, якое сёння ляжыць у межах Беларусі. Там пачала фатаграфаваць: сяброў, якія наведвалі сямейны маёнтак, і мясцовыя кірмашы, купцоў, паляўнічых і рыбакоў. Гэты фатаграфічны матэрыял, блізкі і цікавы для гледачоў, будзе дамініраваць на выстаўцы. Яго прэзентацыя будзе нагодай успомніць гісторыі незвычайнай, шматкультурнай тэрыторыі, населенай палешукамі, палякамі, беларусамі, украінцамі і яўрэямі, якая ўжо не існуе ў гэтым выглядзе. 
 
Біяграфічная даведка
 
Зоф’я Хаментоўска, з дома Друцка-Любэцка (1902, Парахоньск – 1991, Буэнас-Айрэс). З’яўляецца адным з найважнейшых і найбольш актыўных фатографаў міжваеннага дваццацігоддзя. Належала да авангарду польскіх творцаў, якія цанілі магчымасці малафарматнага фатаапарата.

Нарадзілася і выхоўвалася на Палессі, у ваколіцах Пінска, на тэрыторыях, якія сёння знаходзяцца па-за межамі Польшчы. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне, яна здолела ўвайсці ў асяроддзе тых людзей і стаць бесстароннім назіральнікам за іх звычаямі. Яна фатаграфавала паляўнічых, рыбакоў, жанчын, што мылі адзенне ў возеры, - не ствараючы, аднак, стылізаваныя вобразы, а - блізкія да жыцця партрэты. Адзін з такіх здымкаў быў апублікаваны разам з тэкстам, што яго суправаджаў, у Леіцы ў Польшчы, зборным выдавецтве, што падкрэслівала вартасці малафарматнага фотаапарата. Яна была адзінай жанчынай, якая там публікавалася. З цягам гадоў яна ўсё больш часу праводзіла ў Варшаве, дзе з сярэдзіны 30-х гадоў стала жыць. Пераезд, зразумела, змяніў тэматыку яе фатаграфій. У ёй пачала дамініраваць архітэктура, перш за ўсё інтэр’еры палацаў (між іншым палаца Бланка, Кроненберга, Канецпольскіх). Пад канец 30-х гадоў яна выйграла конкурс на пасаду фатографа ў Міністэрстве камунікацыі. У межах гэтага даручэння яна павінна была зрабіць серыю фотаздымкаў, прапагандуючых польскую культуру і прыроду, якая павінна была быць размешчана ў купэ чыгуначных вагонаў. Нягледзячы на тое, што яна дасканала знайшлася ў асяроддзі піктарыялістаў (доказам чаго былі не толькі ўзнагароды на конкурсах, але таксама месца сярод членаў такіх эксклюзіўных таварыстваў фатографаў, як Польскі фотаклуб), яна рабіла шмат фотаздымкаў, якія знаходзяцца далёка па-за гэтай стылістыкай і з’яўляюцца простым адлюстраваннем рэчаіснасці. Дасканалым прыкладам яе зацікаўленасці дакументальнай фатаграфіяй быў цыкл, створаны па даручэнні прэзідэнта Варшавы Стэфана Стажыньскага. У рамках кіруемага ім праекта “Варшава ўчора, сёння і заўтра”, экспанаванага на парозе Другой сусветнай вайны ў варшаўскім Нацыянальным музеі, Хаментоўска зарэгістравала фотаапаратам тое, што павінна быць зменена ў сталіцы, а гэта драўляныя дамы на Волі, гіцалі ці сметнікі. Бег гісторыі ўчыніў так, што яна прымала ўдзел у яшчэ адной, надзвычай важнай выставе, што датычыла Варшавы, экспанаванай у Нацыянальным музеі. На выставе з 1945 года “Варшава абвінавачвае” яна паказвала фатаграфіі зруйнаванай сталіцы і людзей, якія ў яе вярталіся. У 1947 годзе разам з названай экспазіцыяй выехала ў Лондан, а адтуль, забраўшы з Польшчы дачку Габрыэлу і сына Пётра, эмігрыравала ў Аргентыну, дзе ўжо не вярталася да прафесіі фатографа. 
































































Убачыць выставу можна да 13 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі (вул. К.Маркса, 12). 
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сення, пятага кастрычіка, у Нацыянальным гістарычным музеі ў 17.00 адкрываецца манаграфічная выстава  Зоф’і Хаментоўскай “Паміж кадраў. Фатаграфіі з 1925–1945...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика