Канцэрт J:Moрс у Магілёве. Як гэта было. 21.by

Канцэрт J:Moрс у Магілёве. Як гэта было

06.10.2011 18:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канцэрт J:Moрс у Магілёве. Як гэта было

gorad.by
"Залаты шлягер" пачаўся. І распачаў яго гурт, які, па словах мастацкага кіраўніка фестываля, мае самыя вялікія касавыя зборы ў Беларусі (вядома ж, пасля Аляксандра Саладухі). Апошні раз песні рок-гурта J:Mors гучалі ў нашым горадзе ў 2010 годзе.

Недахопу ў гледачах на канцэрце у межах фестывалю "Залаты шлягер-2011" 4 кастрычніка не было: зала была запоўнена поўнасцю.

Дарэчы, квіткоў на J:Mors знайсці нельга было ўжо за пару дзён да канцэрта. За "электрычнай падзарадкай" прыйшлі людзі рознага веку. Даволі шмат людзей сярэдняга ўзросту прытопалі на канцэрт, пляскалі ў далоні і падпявалі.

Моладзь жа не абышлася толькі воплескамі і заняла праходы, адбіваючы рытм песень рукамі, нагамі і астатнімі часткамі цела. 

Выступоўцы, сцэна, атмасфера, ці Без святла на 1 хвіліну

Апрануты музыкі былі ў сімвалічныя камбенізоны электрыкаў. Разыначкай канцэрта стала адключэнне электрычнасці ў залі. Гэты трук "Морсаў" пракатвае на кожным канцэрце тура "Электрыфікацыя ўсёй краіны".

Без святла зала знаходзілася ўсяго 1 хвіліну, якая захавала каля 400 кілават. Уладзімір Пугач (саліст J:Mors) выступіў у гэтую хвіліну ў якасці свата: заклікаў гледачоў знаёміцца між сабой і выразіў, спадзеў, што добра было б, калі некалькі сем'яў стварылася, дзякуючы канцэрту. Ну што ж, змрок – сябра моладзі.

Што прагучала

Каля двух гадзін музыкі адыгралі незабытыя старыя і новыя песні. Потым яшчэ раз выйшлі на біс, праспявалі дзве песні і сышлі за кусісы канчаткова. А "вислоухие принцессы" ды прынцы "босиком по мостовой" разышліся па "100 дарогах" на розныя "адлегласці", аднак засталіся з любімым гуртом "Вместе навсегда"...
























 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Залаты шлягер" пачаўся. І распачаў яго гурт, які, па словах мастацкага кіраўніка фестываля, мае самыя вялікія касавыя зборы ў Беларусі (вядома ж, пасля Аляксандра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика