У Галерэі Ў адкрываецца фінальная выстава VINYL TOYS SHOW
31.10.2011 14:40
—
Новости Культуры
|
У Галерэі Ў адкрываецца фінальная выстава VINYL TOYS SHOW ![]() На двухдзённай выставе VINYL TOYS SHOW вы ўбачыце самыя лепшыя вінілавыя цацкі краіны, якія былі створаныя ў рамках адмысловага конкурсу. Цацкі з Мінска, Гомеля і Віцебска размаляваныя ў розных тэхніках, з рознымі сюжэтамі і эмоцыямі, але іх аб’ядноўвае адно: на сённяшні дзень – гэта адны з самых лепшых узораў візуал-арту Беларусі. “Калі мы аб’яўлялі конкурс на лепшы дызайн вінілавых цацак, мы чакалі вялікай актыўнасці ад маладых ілюстратараў і дызайнераў, - расказвае адзін з арганізатараў VINYL TOYS SHOW Павел Лукашэвіч. – Так і атрымалася: на выніковай выставе прадстаўленыя вельмі дастойныя кастамы (г.зн. размаляваныя мадэлі) “вініла”. Якія з іх стануць найлепшымі – даведаемся на выставе, па выніках галасавання на TUT.BY.” Цікава, што падчас беларускага туру выставы VINYL TOYS SHOW высветлілася: падобны, толькі ўсяпольскі, конкурс на лепшы дызайн вінілавай цацкі ў гэтыя ж дні ладзіцца ў Варшаве. Запрашаем усіх ахвотных на выніковую выставу VINYL TOYS SHOW, якая адкрыецца ў мінскай Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37), 31 кастрычніка. Выстава працягнецца два дні. Час працы: з 11.00 па 22.00. Дадатковая інфармацыя: Пры падтрымцы "Бровар", 34mag.net, Urban Vinyl Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31 кастрычніка і 1 лістапада (панядзелак і аўторак) у мінскай Галерэі Ў адкрываецца фінальная выстава VINYL TOYS SHOW сусветна вядомых вінілавых цацак. На выставе будуць...
|
|