З чаго пачынаецца “Радзіма”. 21.by

З чаго пачынаецца “Радзіма”

11.11.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падарункі ад “Радзімы” — для беларусаў  ТальяціБеларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой — гасціннае месца для ўсіх, хто любіць вяртацца на зямлю продкаў
Калі яшчэ не ведаеце, то запомніце адрас: Мінск, вуліца Захарава, 23. Мясціна гістарычная, раней тут, тады яшчэ на вуліцы Правіянцкай, жыло нямала дзеячаў культуры: кампазітар Мікалай Аладаў, скульптар Аляксей Глебаў. Дом з шыльдай “Радзімы” — у самым цэнтры сталіцы, метраў за сто ад Плошчы Перамогі. Для многіх землякоў, хто воляй лёсу апынуўся за мяжой, з “Радзімы” пачынаецца спатканне з Айчынай. Ветлівыя супрацоўнікі заўсёды пачастуюць здарожанага госця гарбатай, выслухаюць. “Ведаеце, калі мяне толькі выбралі кіраўніком арганізацыі, было чаму здзіўляцца, — прызнаецца Максім Дубянок. — Неяк звоняць
у дзверы, адкрываю: “Добры дзень, мы з Аўстраліі. Былі тут апошні раз 15 гадоў таму… Ай, як добра, што вы нікуды не пераехалі!” Сапраўды, у краіне шмат змянілася за гэты час, а “Радзіма” — там і засталася. Імкнемся быць яшчэ больш карыснымі для нашых землякоў”.
Максім Дубянок — юрыст па адукацыі. Прыйшоў у арганізацыю ў 2004-м як “антыкрызісны кіраўнік”. Але і дагэтуль працуе тут з ахвотай: шмат цікавых кантактаў, шырокая геаграфія супрацоўніцтва, ёсць магчымасць наведацца ў госці да беларусаў у іншых краінах. Увогуле ж таварыства родам з 1964-га — гэта ганаровы доўгажыхар у грамадскім руху Беларусі. Да стварэння арганізацыі спрычыніліся пісьменнік Максім Танк, дырыжор Рыгор Шырма, кампазітар Сяргей Картэс, мастак Міхаіл Савіцкі...
Мець такіх “хросных бацькоў”, лічыць Максім, ганарова і адказна. Асноўны ж кірунак дзейнасці арганізацыі застаецца ранейшым: дапамога этнічным беларусам замежжа, найперш інфармацыйная. Зрэшты, быў час, калі і “Радзіме”, якая перайшла на самафінансаванне, спатрэбілася дапамога: не было нават чым плаціць за камунальныя паслугі. З удзячнасцю згадваюць “радзімаўцы” суайчыннікаў з розных краін, якія падставілі плячо: Алег Чубік з Іспаніі, Іван Панасюк з Новасібірска, Сяргей Бандарэнка з Сургута, Аляксандр Шут з Кыргызстана, Вацлава Вярбоўская з ЗША... Дзякуючы ім “Радзіма” атрымала новае дыханне.
Цяпер, як вядома, за межамі Беларусі пражывае каля трох з паловай мільёнаў этнічных беларусаў. Практычна па ўсім свеце беларуская дыяспара мае суполкі. І таварыства “Радзiма” з усімі наладжвае кантакты. “Мусіць, Антарктыда адзіны кантынент, з якім мы пакуль не звязаны, — усміхаецца Максім. — З большасцю суполак у нас даўнія, цесныя стасункі, з многімі — сумесныя праекты і праграмы. Прыкладам, з Зянонай Сабчук, якая жыве ў Аргенціне. Дзякуючы ёй наладзіліся пабрацімскія сувязі паміж гарадамі Абера і Маладзечна. Нам гонар, што ў 2010-м таварыства дапамагло беларускай дыяспары ў Аргенціне ўпершыню ў гісторыі беларускага руху ў Лацінскай Амерыцы стварыць самастойны Культурны цэнтр імя Кастуся Каліноўскага. За гэта вялікі дзякуй і Міністэрству замежных спраў, якое ў кароткія тэрміны дапамагло атрымаць візу шчыраму сябру Беларусі спадару Эдуарда Пеннісі, які ўзначальвае гэты цэнтр”. Аргенцінца Эдуарда самі беларусы заакіянскай краіны завуць “лацінаамерыканцам з беларускай душой”, супрацоўніца таварыства “Радзіма” Галіна Навіцкая ўжо расказвала пра яго нашым чытачам. Гэта ў значнай ступені дзякуючы яго намаганням, упартасці быў створаны цэнтр. Юрыст Эдуарда нават вывучыў беларускую мову: вельмі шчырыя пісьмы ў “Радзіму” прыходзяць ад яго па электроннай пошце.
Максім Дубянок сцвярджае, што да беларускай мовы ў прадстаўнікоў дыяспары асабліва паважлівае стаўленне. Яе можна пачуць у суполках і пад час афіцыйных сустрэч, і ў побытавых зносінах. Яно і зразумела: найперш праз мову выяўляецца беларуская адметнасць, мова лучыць землякоў паміж сабой і з этнічнымі каранямі. “Кантакты з суполкамі для нас — аснова работы, — удакладняе Максім. — Прычым такое супрацоўніцтва ўзаемакарыснае: Беларусь дапамагае дыяспары, але і дыяспара актыўна працуе на імідж нашай краіны, зберагае і прымнажае культурныя здабыткі. Практычна ў кожнай суполцы за мяжой ёсць свая адметнасць, неацэнны досвед працы, каштоўны для ўсяго народа”.
У апошні час беларуская дзяржава актыўна супрацоўнічае з дыяспарай. Пры Міністэрстве культуры летась створаны Кансультатыўны савет кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і Максім Дубянок увайшоў у яго склад. “Раней так не хапала гэтай пляцоўкі для дыялогу, на якой сустракаюцца прадстаўнікі афіцыйных улад і грамадзянскай супольнасці Беларусі з актывістамі беларускай дыяспары, — лічыць М. Дубянок. — За вялікім сталом абменьваемся думкамі, плануем сумесныя справы”.

Іна Ганчаровіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой — гасціннае месца для ўсіх, хто любіць вяртацца на зямлю продкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика