Наш рэгіён прадставяць грэкі, палякі, рускія, казакі, армяне і ўкраінцы
24.11.2011
—
Новости Культуры
|
На абласным фестывалі нацыянальных культур наш рэгіён прадставяць дэлегацыі з Маладзечанскага, Мядзельскага і Валожынскага раёнаў. Абласны тур адбудзецца 10 снежня ў Слуцку. Ад Валожынскага раёна на яго адправяцца вакальны гурт Дома польскага і майстар Юлія Бібік, якая павязе свае вырабы з саломкі і гліны. Мядзельшчыну прадставяць казакі – сям’я Паўлавых і Вячаслаў Лосеў. Маладзечанская дэлегацыя будзе складацца з прадстаўнікоў розных нацыянальных абшчын і культур: саліст Дзмітры Рудык і трыа “Краяны” аднайменнага таварыства ўкраінцаў, сябры аб’яднання грэкаў “Пелапанес” будуць спяваць, чытаць вершы і выконваць “Сіртакі”, вакальны ансамбль “Менестрэлі” і салістка Аліна Брыль прадставяць рускую культуру, армянскую – салістка Ірына Шагбазян, польскую – салістка Юлія Абрамовіч. Акрамя таго, выставы вырабаў розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рыхтуюць украінскае, рускае і польскае таварыствы, аб’яднанне грэкаў – кніжную і фотавыставу. Элеанора Саакава – выставу вясельнага абраду армянскай дыяспары. Маладзечанцы таксама прадставяць украінскую і грэчаскую нацыянальныя кухні. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур праводзіцца з 1996 года раз у два гады. Абласны тур фестывалю ў 2009 годзе Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На абласным фестывалі нацыянальных культур наш рэгіён прадставяць дэлегацыі з Маладзечанскага, Мядзельскага і Валожынскага раёнаў.
|
|