Рэліз дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» падтрымае Алег Скрыпка. 21.by

Рэліз дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» падтрымае Алег Скрыпка

01.12.2011 18:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


15 снежня — дата афіцыйнага рэлізу дыска ўнікальнага праекту грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў». Прэзентацыя дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» адбудзецца ў мінскім Loft-cafе. У ёй возьмуць удзел стваральнікі праекту — прадстаўнікі кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала «Тузін Гітоў» і адзін з яго ўдзельнікаў — Алег Скрыпка. Спецыяльны падарунак гасцям — этна-дыскатэка ад лідара гурта «Воплі Відаплясава».

Праца над праектам «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» распачалася ўвесну 2010-га. Цягам года былі праведзеныя перамовы з больш чым 70 вядомымі замежнымі выканаўцамі, якія маюць беларускія карані альбо сяброўскія пачуцці да нашай краіны. Па выніку атрымалася эксклюзіўная складанка з 12 беларускамоўных хітоў у выкананні камандаў з Расіі, Украіны, Малдовы, Нямеччыны, Швецыі, Бельгіі, Нарвегіі.

Такі музычна-лінгвістычны эксперымент спадабаўся як слухачам, так і самім музыкам. «Лічу, што ўсё атрымалася. Тыя, хто чуў маю песню ў беларускім варыянце, былі ў поўным захапленні. Думаю, што абавязкова буду яе выконваць на канцэртах у Беларусі», — кажа заслужаная артыстка Расіі Алёна Свірыдава, якая праспявала для праекту кампазіцыю «Пакуль» у перакладзе Андрэя Хадановіча.



«Мы рабілі свой твор з вялікай шчырасцю, бо мне падабаюцца беларусы і беларуская культура, мне падабаецца ваша краіна. Таму мы з задавальненнем далучыліся да падтрымкі беларускай мовы і песні», — заяўляе ўдзельнік праекту Алег Скрыпка.



«Воплі Відаплясава» якраз збіраюцца выканаць ужывую беларускую «Краіну мрой» на сольным канцэрце ў Мінску 14 снежня. У Палацы Рэспублікі Скрыпку можна паслухаць, а на наступны дзень у Loft-cafe разам з ім можна патанчыць. На просьбу кампаніі ўкраінскі выканаўца вырашыў застацца яшчэ на дзень у беларускай сталіцы, каб пабываць на афіцыйнай прэзентацыі дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 снежня - дата афіцыйнага рэлізу дыска ўнікальнага праекту грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика