З'явіўся даведнік па фестывалях і традыцыйных святах Міншчыны
06.01.2012
—
Новости Культуры
|
Даведнік па фестывалях, святах-конкурсах і выставах традыцыйнай культуры выдалі ў Мінскай вобласці. У яго ўвайшлі і імпрэзы, што адбываюцца ў нашым рэгіёне. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. У брашуры "Святочнае кола малых гарадоў Міншчыны" сабрана інфармацыя аб асноўных творчых акцыях сталічнага рэгіёна, якія накіраваныя на захаванне і папулярызацыю найбольш характэрных для раёнаў унікальных промыслаў і рамёстваў. Аповяд суправаджаецца фатаграфіямі, народнымі прымаўкамі. "Гэтыя мерапрыемствы, якія атрымалі прапіску на рэгіянальным узроўні, могуць зацікавіць турыстаў, дапамагаюць пазнаёміцца з культурнай спадчынай краіны, традыцыямі народа, яго звычаямі, святамі і абрадамі", – адзначыла дырэктар цэнтра Раіса Вайцяхоўская. Усяго ў сталічным рэгіёне налічваецца 38 малых гарадоў. Пачынаючы з 1996 года, раёны па чарзе прынялі на сваіх пляцоўках 18 святаў-конкурсаў. Яны сталі неад'емнай часткай культурнага жыцця не толькі вобласці, але і рэспублікі, прысвечаныя розным відам народнай творчасці: ткацтве, вышыўцы, ганчарства, бондарству, лозапляценню, саломапляценню, разьбе па дрэве, выцінанцы, фальклорнаму мастацтву і інш. Найбольш цікавыя з іх – "Гліняны звон" (Івянец), "Саламяныя цуды", "Мамчыны кросны", "Папяровыя карункі", "Беларуская лялька", "Сонечнае цяпло дрэва" ( Напрыклад, на свяце-конкурсе драўлянай манументальнай скульптуры "Сонечнае цяпло дрэва" лепшыя майстры Міншчыны і іншых рэгіёнаў краіны на працягу некалькіх дзён ствараюць драўляныя шэдэўры, якія потым застаюцца ў раёнах. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству малыя гарады сталі сапраўднымі музеямі драўлянай манументальнай скульптуры. У Мінскай вобласці шырока распаўсюджаныя традыцыі лозапляцення, у гэтай сферы працуюць больш за 150 народных умельцаў, і конкурс "лазовыя карункі" заўсёды збірае вялікую колькасць удзельнікаў і гасцей. "Дзякуючы шматжанравым святаў дасягаецца галоўная іх мэта - стымуляванне развіцця народнага мастацтва, захаванне, адраджэнне народных рамёстваў. Характэрна, што разам з масцітымі майстрамі ў конкурсных праграмах прымаюць удзел навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва", – дадала Раіса Вайцяхоўская. Паводле БелТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даведнік па фестывалях, святах-конкурсах і выставах традыцыйнай культуры выдалі ў Мінскай вобласці. У яго ўвайшлі і імпрэзы, што адбываюцца ў нашым рэгіёне.
|
|