Ля Каложскай царквы заканчваюць будаваць царкоўна-прыходскі комплекс. 21.by

Ля Каложскай царквы заканчваюць будаваць царкоўна-прыходскі комплекс

27.03.2012 18:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ля Каложскай царквы заканчваюць будаваць царкоўна-прыходскі комплекс

Еўрарадыё
Некаторыя гісторыкі лічаць, што вядомы краявід на Каложу назаўжды сапсаваны.

Комплекс уключае дамавую царкву, хрысцільню, бібліятэку, класы для нядзельнай школы, майстэрні і трапезную. Будынак запраектаваў інстытут “Гроднаграмадзянпраект”. Пасля завяршэння работ сюды пераселіцца святар і з Барыса-Глебскай царквы перанясуць іканастас. Пасля гэтага запланаваны раскопкі ў самой Каложы.

Гродзенскі гісторык архітэктуры Ігар Трусаў кажа, што будынак новай царквы мог бы стаяць у глыбіні парка, каб ён не быў заўважны з левага берага ракі. Па яго словах, краявіды таксама ахоўваюцца як частка гісторыка-культурнай спадчыны. Адно радуе: калі новая царква будзе функцыянаваць, то яна можа істотна разгрузіць Каложу ад штодзённых рэлігійных службаў, адзначае Трусаў.
















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя гісторыкі лічаць, што вядомы краявід на Каложу назаўжды сапсаваны. Комплекс уключае дамавую царкву, хрысцільню, бібліятэку, класы для нядзельнай школы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика