"Пасляжыццё": выйшла першае афіцыйнае электроннае выданне Васіля Быкава
02.05.2012 08:58
—
Новости Культуры
|
"Пасляжыццё": выйшла першае афіцыйнае электроннае выданне Васіля Быкава У электронным выдавецтве "Пяршак" часопіса 34mag.net выйшаў зборнік Васіля Быкава "Пасляжыццё". У кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара. Спампаваць зборнік можна цалкам бясплатна. Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць "Атака" і апавяданне "Жалезны камандзір" не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць "Афганец" і апавяданне "Бутэльчына" створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць "Бліндаж", распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі. "Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі", – падкрэсліваюць прадстаўнікі мультылэйбла "Пяршак". Пры афармленні кнігі "Пасляжыццё" выкарастаная коміксавая стылістыка. Па словах стваральнікаў лэйбла, гэта зроблена, каб падкрэсліць сучаснасць і актуальнасць прозы Васіля Быкава. "Дызайн выдання – гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка, – падкрэсліваюць выдаўцы. – Кожная ілюстрацыя – своеасаблівы ключ да таго ці іншага твора і зборніка ў цэлым". Аўтар ілюстрацый – маладая мастачка Ганна Крук. Гэта ўжо трэцяя кніга, выдадзеная мультылэйблам "Пяршак". Да гэтага былі прэзентаваныя раман Віктара Марціновіча "Сцюдзёны вырай" і зборнік апавяданняў "Радзіма" Уладзіміра Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара. Спампаваць зборнік можна цалкам бясплатна.
|
|