Свята для самых смяшлівых. 21.by

Свята для самых смяшлівых

28.07.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СМЯШЛІВАЕ аўцюкоўскае гульбішча пачалося ўчора ў вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі прэзентацыяй удзель- нікаў фэсту і адкрыццём сядзібы Каласка і Калінкі — музея народнага гумару. У мерапрыемстве прыняў удзел міністр культуры Беларусі Павел ЛАТУШКА.

У першы ж дзень свята ўсе творчыя калектывы і ўдзельнікі фестывалю правялі конкурс на лепшыя прыпеўку і анекдот, падвор’е і сядзібу, журы вызначыла і лепшыя прысмакі мясцовых гаспадынь.

Сёння фестываль «Аўцюкі» перамясціўся ў Калінкавічы. На пляцоўках гарадскога парка пройдуць конкурсы гумарыстаў, гульнёвыя праграмы. За прызавыя месцы і ганаровыя дыпломы будуць змагацца лепшыя гумарысты з усіх абласцей Беларусі і сталіцы. Увесь дзень працуе таксама святочны кірмаш і выстаўка народных промыслаў і рамёстваў.

Свята завершыцца на цэнтральнай плошчы вечарам. У прысутнасці аўцюкоўцаў і гасцей фестывалю адбудзецца ўручэнне ўзнагарод і прызоў пераможцам фестывальных конкурсаў — іх імёны пакуль трымаюцца ў сакрэце. Адбудзецца ў Калінкавічах грандыёзны гала-канцэрт і святочны салют. А пасля — дыскатэка для моладзі на ўсю ноч.

Дарэчы, «Аўцюкі» ў гэтым годзе аднавілі сваю дзейнасць пасля чатырохгадовага перапынку. Арганізатарамі рэспубліканскага фестывалю гумару выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам і Беларускі дзіцячы фонд.

Таццяна УСКОВА, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СМЯШЛІВАЕ аўцюкоўскае гульбішча пачалося ўчора ў вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі прэзентацыяй удзель- нікаў фэсту і адкрыццём сядзібы Каласка і Калінкі — музея...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика