Інтэлектуальны «Форт Баярд» па-беларуску
20.10.2012
—
Новости Культуры
|
ЯГО сутнасць — гульнявое вандраванне, падчас якога ўдзельнікі праекта вышукваюць у экспазіцыях музеяў адказы на пытанні, атрыманыя з даведнікаў. Тыя, хто правільна адкажуць на ўсе пытанні і пройдуць усе 10 «лабірынтаў», прымуць удзел у розыгрышы паездкі на некалькі дзён у Вену. Там пераможцы наведаюць Музейны квартал, які з‘яўляецца самым буйным музейна-культурным комплексам Еўропы.
Як паведаміла карэспандэнту «БН» прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб, у «лабірынтах» задзейнічаны 10 сталічных музеяў літаратурнага, гістарычнага і мастацкага профілю. Незалежна ад паслядоўнасці наведванняў, неабходна самастойна або сабраўшы групу ўдзельнікаў (не больш за чатыры чалавекі) перамяшчацца па музеях. Пры праходжанні кожнага «лабірынта» неабходна пазначаць свае адказы на пытанні, якія вы знойдзеце ў даведніках. У культурным праекце прымуць удзел мастакі, клубы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, аўтары бардаўскіх песень, майстры скрапбукінга (калекцыянеры ўнікальных фотаздымкаў) і стрыт-арта... Таццяна УСКОВА, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЯГО сутнасць — гульнявое вандраванне, падчас якога ўдзельнікі праекта вышукваюць у экспазіцыях музеяў адказы на пытанні, атрыманыя з даведнікаў. Тыя, хто...
|
|