Песня для «Еўрабачання». N.R.M. — Kuźnička. 21.by

Песня для «Еўрабачання». N.R.M. — Kuźnička

29.10.2012 18:36 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Рок-гурт N.R.M. прэзентаваў на сайце Ultra-Music песню Kuźnička, з якой удзельнічае ў беларускім адборы на конкурс «Еўрабачанне-2013».

«Гэта звычайная бытавая гісторыя пра любоўную інтрыжку паміж кавалём і Зюзячкай, — распавядае Піт Паўлаў. — Зюзячка — гэта скарочана ад Сюзаны. Мы даведаліся, што раней гэта імя было даволі распаўсюджаным у заходніх рэгіёнах Беларусі. У песні распвядаецца, як Зюзячка звярнулася да маладога прыгожага каваля, каб ён абуў ёй конечка, і паміж імі завязалася палкае каханне. Чым скончылася гісторыя — невядома, але, магчыма, і вяселлем».

Ужо заўтра N.R.M. прадставіць песню падчас праслухоўвання кандыдатаў на ўдзел у конкурсе. Гурт упэўнены, што менавіта гэта песня вартая перамогі ў адборы і мусіць прадставіць Беларусь на папулярным конкурсе ў Швецыі.

«Мы заўсёды толькі перамагаем! Таму і зараз удзельнічаем, бо ў нас ёсць песня, якая дакладна пераможа! Няма шанцаў, што хтосці напіша такую моцную песню, якая так пасуе фестывалю», — дадае Піт Паўлаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рок-гурт N.R.M. прэзентаваў на сайце Ultra-Music песню Kuźnička, з якой удзельнічае ў беларускім адборы на конкурс «Еўрабачанне-2013».«Гэта звычайная бытавая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика