World Press Photo ў Беларусі стартуе TUT. Запрашаем на сустрэчу з куратарам праекта
30.11.2012 08:54
—
Новости Культуры
|
World Press Photo ў Беларусі стартуе TUT. Запрашаем на сустрэчу з куратарам праекта Праект World Press Photo прыязджае ў Беларусь, дзе з 11 па 24 снежня пройдзе выстава ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" на праспекце Незалежнасці, 37а. Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця выставы яе куратар Юрэ Янсэн правядзе адкрытую лекцыю ў галерэі TUT.BY. На ёй Юрэ Янсэн раскажа пра гісторыю ўзнікнення найвялікшага ў свеце конкурсу фотажурналістыкі, пра ўмовы ўдзелу ў ім. Таксама ён апавядзе, што змянілася ў конкурсе пасля з’яўлення лічбавай фатаграфіі і заснавання мультымедыйнага конкурсу World Press Photo. Азначыць патрабаванні, якія ставяцца да месца правядзення выставы World Press Photo і яе экспазіцыі. І, вядома, адкажа на пытанні слухачоў. Жывую трансляцыю лекцыі будзе весці тэлебачанне партала TUT.BY - Лекцыя пройдзе 7 снежня ў галерэі TUT.BY (вуліца Веры Харужай, 1a, 6 паверх, уваход з правага боку гандлёвага цэнтра). Пачатак а 19-й гадзіне. Запрашаем ахвотных! Сёлета выстава World Press Photo (WPPh) пройдзе амаль у ста гарадах па ўсім свеце. Куратар прыкладна паловы выстаў — Юрэ Янсэн (Jurre Janssen), кіраўнік праектаў WPPh. Ён суправаджае творы, каардынуе падрыхтоўку выстаў, прадстаўляе WPPh на прэс-канферэнцыях і выступае ад імя WPPh падчас цырымоній адкрыцця. Роля кіраўніка праектаў цягне за сабой шмат дадатковых задач, сярод якіх арганізацыя выстаў і выданне друкаванага альбома па выніках конкурсу. Тэлефон для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча +375 29 384-38-07. Даведка World Press Photo — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе. Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй. Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм. Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй. На Спонсары World Press Photo: Нацыянальная латарэя Нідэрландаў World Press Photo ажыццяўляе сваю дзейнасць пры спонсарскай падтрымцы Нацыянальнай латарэі Нідэрландаў. Найбуйнейшая дабрачынная латарэя Нідэрландаў верыць у важнасць і велізарны патэнцыял фотажурналістыкі. Canon Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця выставы World Press Photo яе куратар Юрэ Янсэн правядзе адкрытую лекцыю ў галерэі TUT.BY.
|
|