Звязаныя адной ніццю. 21.by

Звязаныя адной ніццю

14.12.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Ашмяншчыне ствараюць два музеі дугі Струвэ.

Адзін з іх віртуальны, другі — рэальны. Першы можна будзе знайсці па электронным адрасе struve.by. Пакуль што сайт знахо-дзіцца ў распрацоўцы, але ўжо праз два месяцы яго наведвальнікі змогуць даведацца пра гісторыю дугі Струвэ, культуру і традыцыі краін, праз якія яна праходзіць, а таксама пра яе стваральнікаў.

— Рэальны музей размесціцца ў Гальшанскай сельскай бібліятэцы, — расказвае Сяргей Жылік, метадыст раённага навукова-метадычнага цэнтра аддзела культуры Ашмянскага райвыканкама. — Самымі цікавымі з экспанатаў стануць вырабы народнай творчасці, што прэзентуюць нам 10 краін свету, праз якія праходзіць дуга Струвэ. Сярод іх, напрыклад, Францыя, Латвія, Бельгія, Польшча.

Ідэя двайнога музея ўзнікла на Ашмяншчыне яшчэ ў сакавіку мінулага года, а ўжо ў лютым 2013-га абодва яны будуць гатовы прыняць наведвальнікаў. Дарэчы, стваральнікам праект абыдзецца ў 8 тысяч еўра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будуць створаны два музеі дугі Струвэ: рэальны і віртуальны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика