Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў TUT новую песню пра залатога беларускага мужчыну
31.12.2012 16:12
—
Новости Культуры
|
Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў TUT новую песню пра залатога беларускага мужчыну Песню пра залатога беларускага мужчыну, які, што б ні зрабіў, застаецца для сваёй любай жонкі заўжды залатым прэзентаваў на калядным спатканні ў "Галерэі TUT.BY" слынны беларускі творца Зміцер Вайцюшкевіч. Ён шчыра віншаваў наведнікаў і гледачоў онлайн-трансляцыі, распавядаў, як адбіваўся ад абвінавчванняў у блытаніне словаў ва ўласных песнях. А таксама расказаў пра тое, што Тодарам у свой час стаў з неахвоты быць Фёдарам-Провалакай (а менавіта так яго звалі ў "Палацы").
Творчыя байкі, смешныя гісторыі пра забароны канцэртаў, святочную філософію і іншыя фішкі ад Змітра ў гэтым відэа і аўдыё. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Нагадаем, напрыканцы лістапада адбылася прэзентацыя новага дыска Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-orkiestrа - "ВАЯЧАК". Дыск запісаны на вершы польскага паэта Рафала Ваячака, а фотасесія да яго была зроблена ў беластоцкай вар’ятні. Несамавітая ж атмасфера была і на мінскай прэзентацыі дыска, дзе фатограф Алекс Жарнасек зняў відэаверсію адной з песняў. Яна не прэтэндуе на званне кліпа, аднак дае зразумець настрой усяго дыска. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песню пра залатога беларуса прэзентаваў слынны беларускі творца на калядным спатканні ў Галерэі TUT.BY
|
|