Польшча адмовілася фінансаваць "Басовішча". 21.by

Польшча адмовілася фінансаваць "Басовішча"

05.01.2013 15:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польшча адмовілася фінансаваць “Басовішча”

Радыё Рацыя
Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы не выдзеліла грашовыя сродкі на правядзенне сёлетняга “Басовішча”. Аднак арганізатары заяўляюць, што мерапрыемства адбудзецца.

У гэтым годзе партнёрам “Беларускага аб’яднання студэнтаў”, якое праводзіць фестываль напрацягу 20 гадоў, будзе фонд “Villa socrates”, паведаміў нашаму радыё каардынатар сёлетняга фэсту Павел Грэсь:

- Мы меркавалі, што БАС не атрымае фінансавання - гэта працягваецца з мінулых гадоў, бо тады былі праблемы з фінансавым разлікам. У кастрычніку дамовіліся так, што фонд “Villa socrates” будзе партнёрам у арганізацыі фестывалю “Басовішча”. Адказнасць за праект і за здабыццё сродкаў мы ўзялі на сябе.

- Нягледзячы на тое, што міністэрства не выдзеліла грошы на арганізацыю “Басовішча-2013”, ёсць вялікія спадзяванні, што яно ўсё ж такі будзе галоўным спонсарам фестывалю, - кажа Павел Грэсь. - Уступныя перамовы прайшлі, усё ідзе да лепшага. Думаю, што гэта павінна адбыцца так, як і ў мінулым годзе. Увесну Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі правядзе новы конкурс, мы зноў будзем падаваць свой праект, аргументуючы нашу супрацу гэтай дамовай.

“Villa socrates” і “Беларускае аб'яднанне студэнтаў” ужо вызначылі фармат сёлетняга фестывалю, арганізатары будуць арыентавацца на выканаўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак арганізатары заяўляюць, што мерапрыемства адбудзецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика