Святкуйма Стары Новы год разам: прыходзьце на гала-канцэрт праграмы "Асвета TUT"! Колькасць месцаў абмежаваная!. 21.by

Святкуйма Стары Новы год разам: прыходзьце на гала-канцэрт праграмы "Асвета TUT"! Колькасць месцаў абмежаваная!

09.01.2013 14:24 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святкуйма Стары Новы год разам: прыходзьце на гала-канцэрт праграмы "Асвета TUT"! Колькасць месцаў абмежаваная!

TUT.BY
Стары Новы год тэлебачанне беларускага партала TUT.BY - TUT.BY-ТВ - запрашае адсвяткаваць разам на гала-канцэрце праграмы "Асвета TUT". Імпрэза пройдзе ў офісе TUT.BY пры ўдзеле таленавітых госцяў праграмы Андруся Такінданга і нашых гледачоў.
 
Прысутныя атрымаюць калядныя віншаванні ад культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі" і культурніцкай пляцоўкі "Арт-сядзіба". Святочныя і не толькі песні заспяваюць гурты Avias,  Amaroka, Recha, а таксама вандроўная музычная капэла Vuraj ды Таццяна Беланогая і Паліна Рэспубліка. У праграме вечару таксама вершы ад Марылі Шлык, Алеся Снега і святочны бітбокс ад Shane.
 
TUT.BY-ТВ будзе весці онлайн-трансляцыю імпрэзы, але для 40 ахвочых будуць месцы на рэальнай кухні TUT.BY. Дасылайце свае заяўкі на air@tutby.com з пазнакаю "Каляды TUT" і прыходзьце! 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочныя і не толькі песні заспяваюць гурты Avias, Amaroka, Recha, а таксама вандроўная музычная капэла Vuraj ды Таццяна Беланогая і Паліна Рэспубліка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика