Гісторык Анатоль Грыцкевіч у сваёй новай кнізе апісаў барацьбу за Беларусь у 1918-1921. 21.by

Гісторык Анатоль Грыцкевіч у сваёй новай кнізе апісаў барацьбу за Беларусь у 1918-1921

01.02.2013 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гісторык Анатоль Грыцкевіч у сваёй новай кнізе апісаў барацьбу за Беларусь у 1918-1921

Наша Ніва
Аўтар ветліва сустракае гасцей, хоць у ягоных рухах адчуваецца стома, час ад часу ён моцна кашляе.

А сядзіба ТБМ не змясціла ў сабе ўсіх ахвотных. 30 студзеня дзесяткі чалавек запоўнілі абодва пакоі, каб трапіць на прэзентацыю кнігі гісторыка Анатоля Грыцкевіча "Выбранае".

Кніга выйшла ў "залатой серыі" "Беларускага кнігазбору".

фото


Як адзначана ў самой кнізе: "Гэтая кніга разлічана на самыя шырокія колы чытачоў, якім пэўна мала што вядома аб перэпетыях вайны паміж Савецкай Расіяй і Польшчай 1919–1920 гадоў. Аўтары савецкай гісторыі заўсёды вызначалі гэтую вайну, як „паход Антанты“, нягледзячы на тое, што рэальная барацьба адбывалася за ўсталяванне новых межаў паміж Расіяй і Польшчай. Абедзве дзяржавы прэтэндавалі на тэрыторыю Беларусі і Украіны".

фото


Кніга раскрывае механізмы вайны паміж Расіяй і Польшчай 1919—1920 гг.

"Кнігу, якую я прэзентую сёння, гэта выклад гісторыі 1918—1921 гг. у Беларусі. Прызнацца, нашыя беларускія гісторыкі, калі і пісалі пра гэтыя гады раней, то пісалі з маскоўскага пункту гледжання. Я паспрабаваў паглядзець на тыя падзеі з нашага боку і імкнуўся быць аб’ектыўным, — распавядае пра сваю кнігу аўтар. — Расейскі бок піша пра адны перамогі. Куды ні паглядзі, паўсюль яны пераможцы", — жартаваў ён.

Анатоль Пятровіч жартуе, але рухаецца павольна, лёгкая шчэць, здаецца, адлюстроўваецца на шэрым швэдры. Толькі вочы, сумныя і мудрыя, неадрыўна сочаць за кожным выступоўцам.

Гісторыя ж уласна кнігі распачалася з аднаго тэлефанавання жонкі гісторыка. Заснавальнік серыі "Беларускі кнігазбор" Кастусь Цвірка ўзгадвае: "Яна мне набрала і сказала, што някепска было б выдаць гэтую кнігу ў серыі "Беларускі кнігазбор". У выніку кніга выйшла ў зялёнай серыі "гісторыка-літаратурныя помнікі" і мае наклад 1000 асобнікаў.

фото


У кнізе адлюстравана і гісторыя барацьбы за Беларусь, і гісторыя БНР, і польскі нацыянальны рух у Беларусі, і адносіны паміж БНР і Літвой, а таксама вялікая колькасць гістарычных падзей, якія тычыліся грамадзянскай вайны ў Расіі.

"Барацьба за Беларусь у пачатку ХХ стагоддзя — гэта як глыток паветра, крыніца натхнення для сённяшніх беларусаў", — кажа Алена Анісім, першы намеснік старшыні ТБМ.

"Беларусам трэба чытаць сваю гісторыю, і чытаць на беларускай мове", — дадае Анатоль Грыцкевіч.

Дарэчы, 31 студзеня патрыярху беларускай гістарычнай навукі спаўняецца 84 гады.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 студзеня дзесяткі чалавек запоўнілі абодва пакоі, каб трапіць на прэзентацыю кнігі гісторыка Анатоля Грыцкевіча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика