Цi то шар, цi то шарф?
15.02.2013
—
Новости Культуры
|
Гэта песня ўпершыню прагучала ў фільме «Юнацтва Максіма» (1934 г.), дзе галоўную ролю выконваў Барыс Чыркоў. Ён праспяваў толькі два яе куплеты, хаця сама песня большая ўтрая. Мы зараз змаглі б прывесці ўвесь яе тэкст, але гэта зойме шмат месца. Да гэтага часу дакладна не вызначана, што ж круцілася над галавою: шар ці шарф? Але менавіта блакітны шарык перамог, хаця гэтак жа мог круціцца і шарф. Сама песня, верагодна, з’явілася прыкладна напрыканцы ХІХ стагоддзя і належала невядомаму вулічнаму барду. Ёсць версіі, што аўтарства, можа, таксама пайшло ад польскага ці яўрэйскага фальклору. Як бы там ні было, яна стала народнай. Узгадаем знаёмыя радкі: Крутится, вертится шар голубой, Крутится, вертится над головой, Крутится, вертится, хочет упасть, Кавалер барышню хочет украсть… А вось як яна можа гучаць у перакладзе на беларускую мову: Шарык блакітны ў небе лунаў, Хлопец дзяўчыну па свеце шукаў, Шарык блакітны за плот паляцеў, Хлопец дзяўчыну ўкрасці схацеў. Дзе тая вуліца, дзе яе дом, Сэрца трымціць і палае агнём, Вось гэта вуліца, вось яе дом, Вось і сама яна перад акном. Цяпер час ад лірыкі перайсці да прозы: очертание — абрыс замерзнуть, закоченеть — здубянець точно — дакладна чутко, заботливо — абачліва глагол — дзеяслоў бессмыслица — бязглуздзіца последний — апошні кругозор — далягляд лакомства — прысмакі мордочка — пыска карман — кішэня жалоба — скарга упряжь — збруя зонтик — парасон сознание — свядомасць тратиться — марнавацца тщетность — марнасць оружие — зброя вопрос — пытанне мечта — мара мщение — помста властелин — уладар красный угол — покуць соблазн — спакуса. На сёння дастаткова. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тщетность по-белорусски — марнасць, а красный угол — покуць
|
|