Кінаманаў не абдзялілі
28.02.2013
—
Новости Культуры
|
Аскараносную стужку «Аперацыя «Арго» пакажуць у Мінску. «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама дамовіўся з праваўладальнікамі аб тым, каб кінакарціна, якая атрымала вышэйшую кінематаграфічную ўзнагароду, з 14-га па 20 сакавіка была прадстаўлена ў кінатэатры «Беларусь». — Калі будзе ажыятаж, то мы гатовыя прадоўжыць супрацоўніцтва і павялiчыць тэрміны паказу, — паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш. Каменціруючы прычыну, па якой фільм не быў прадстаўлены раней, ён растлумачыў, што ў Мінску недастатковая колькасць лічбавых кіназалаў, а цікавых кінанавінак на вялікія экраны выходзіць шмат. Толькі ў студзені адбылося 27 прэм’ер, у лютым — 19. Білеты на палітычны трылер Бэна Афлека «Аперацыя «Арго» ўжо можна набыць у касах кінатэатра «Беларусь». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аскараносную стужку «Аперацыя «Арго» пакажуць у Мінску
|
|