I літасць к занядбаным...
13.03.2013
—
Новости Культуры
|
Сёння мы зноўку звернемся да творчасці класіка рускай літаратуры і паэзіі Аляксандра Пушкіна. Яго верш «Помнік», спадзяюся, ведаюць усе. Таму і нагадваць не будзем. Адразу прапануем увазе чытачоў яго варыянт на беларускай мове: Я помнік сам сабе ўзнёс нерукатворны, Туды не зарасце народная трапа, Вышэй узняўся ён вяршыняй непакорнай Александрыйскага слупа. Не, увесь я не памру — душа не стане прахам, І ліры дарагой свой захавае жар, — І слаўны буду я, пакуль пад Млечным Шляхам Жыў будзе хоць адзін пясняр. Пачуюць пра мяне ва ўсёй Русі вялікай, І кожны назаве той моваю, што звык, І горды ўнук славян, і фін, і зараз дзікі Тунгус, і друг стэпоў калмык. І доўга буду я за тое люб народу, Што ў сэрцах добрыя пачуцці абуджаў, Што ў жудасны мой век уславіў я свабоду І літасць к занядбаным зваў... А цяпер, як заўжды, колькі слоў звычайных перакладаў: повод, случай — нагода горшок с узким горлышком — гляк басня — байка люпин — лубін ералаш — гармідар стадо — гурт речь — прамова подвижный — рухавы объяснение — тлумачэнне врать — хлусіць фокусник, затейник — штукар молодая кобылица — жаробка тождественность — тоеснасць призыв, клич — заклік выбритый — выгалены оттолкнуть — адштурхнуць подарок — гасцінец солдат — жаўнер чудак — дзівак заводила — завадатар картофель — бульба возмутительно — абуральна подсвинок — свінчо продолжение — працяг. Ну і досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ералаш по-белорусски будет гармідар, а подсвинок — свінчо
|
|