Не спяшайся, конь, адпачні…. 21.by

Не спяшайся, конь, адпачні…

22.03.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра творчасць Уладзіміра Высоцкага можна шмат гаварыць і яе аналізаваць. Гэта цэлая эпоха. А можна проста моўчкі слухаць вершы і песні. Нагадаем адну з іх. Безумоўна, вы памятаеце гэтыя радкі:

Вдоль обрыва, по-над пропастью, по самому

по краю

Я коней своих нагайкою стегаю, погоняю…

Что-то воздуху мне мало, ветер пью, туман

глотаю,

Чую с гибельным восторгом — пропадаю!

Пропадаю!

Чуть помедленнее, кони, чуть помедленнее!

Вы тугую не слушайте плеть!

Но что-то кони мне попались привередливые,

И дожить не успел, мне допеть не успеть…

А вось гэтыя радкі ў перакладзе на беларускую мову Міхася Булавацкага:

Побач з ярам, па-над безданню, ля самага

ля краю

Коней я сваіх нагайкаю сцябаю, паганяю…

Нешта мне паветра мала — вецер п’ю,

туман глытаю!

Чую з гіблым захапленнем: прападаю! Прападаю!

Не спяшайце, мае коні! Хоць са свістам я

Пугай б’ю. Ой, не трэба ляцець!

Але ж дасталіся мне коні наравістыя —

І дажыць не паспеў, і дапець не паспець.

Коней я напаю. І куплет дапяю, —

Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю…

Згіну я — мяне пушынкай ураган змяце з далоні,

І галопам мяне ў санях павязуць па снезе ўранку.

Вы на крок ды нетаропкі перайдзіце, мае коні!

Хоць крыху падоўжце шлях мой да апошняга

прыстанку…

Памарудзьце, коні шпаркія, агністыя!

Хай бізун будзе марна трымцець!

Але ж вось трапілі мне коні наравістыя —

І дажыць не паспеў, і дапець не паспець.

Коней я напаю. І куплет дапяю, —

Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю.

Я паспеў: да Бога ў госці не спазняюцца ніколі,

Што ж анёлы там пяюць такімі злымі галасамі?!

Ці званочак так заліў сваім рыданнем наваколле,

Ці то коням я крычу, каб не цяглі так хутка сані?!

Не спяшайце, мае коні — ветры шквальныя!

Я малю вас наўскач не ляцець!

Ды толькі ж коні ў мяне неўтаймавальныя…

Раз дажыць не паспеў, дык хаця б вось — дапець!

Коней я напаю і куплет дапяю, —

Хоць імгненне яшчэ на краі пастаю…

На гэтым мы сёння развітваемся. А заўтра, спадзяёмся, зноўку нешта перакладзём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит по-белорусски песня Владимира Высоцкого о конях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика