Пражыць без Дуба можна, а як без жалудоў?
29.03.2013
—
Новости Культуры
|
Свинья под Дубом вековым Наелась желудей досыта, до отвала; Наевшись, выспалась под ним; Потом, глаза продравши, встала И рылом подрывать у Дуба корни стала… Безумоўна, вы здагадаліся, што гэта ўрывак з байкі Івана Крылова «Свіння пад Дубам». Цяпер пачытайце, як яна гучыць у перакладзе на беларускую мову. Яго зрабіў Кандрат Крапіва: Свіння пад Дубам векавым Пад’ела жалудоў уволю, да адвалу, Паспала, ўлёгшыся пад ім; Пасля, прадраўшы вочы, ўстала І лычам падрываць карэнне ў Дуба стала. «Ты ж можаш дрэву так пашкодзіць, — Стаў з Дуба воран ёй даводзіць. — Аголіш карані, яно зусім усхне». «Хай сохне. Клопат вельмі мне, — Свіння спакойна адказала. — Каб большай не было бяды. Без Дуба пражыву, абы мне жалуды: Ад іх на мне таўсцее сала». «Няўдзячная! — прамовіў Дуб ёй тут. — Каб угару магла падняць ты лыч хоць мала, Дык гэтага ніколі б не сказала, Бо жалуды ж на мне растуць». Ёсць невукі — чаго таіць? Другі дык на чым свет стаіць Навуку і вучоных лае, Хоць сам іх працу спажывае. Цяпер вашай увазе звычайныя пераклады: богатырь, исполин — волат коготь — кіпцюр путешествие — падарожжа забава, наслаждение — уцеха леший — лясун хлопотный — клапатны яркий, быстрый — зыркі суждение — меркаванне надежда — надзея этаж, ярус — паверх кустарь — саматужнік прочность — трываласць хозяйничанье — уходжванне тьма — цемра насущность — надзённасць шмель — чмель. На сёння досыць. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кустарь по-белорусски будет саматужнік, а леший — лясун
|
|