Госцi з мінулага
28.06.2013
—
Новости Культуры
|
У Мінску пачынаюцца здымкі дзіцячай прыгодніцкай камедыі «Неверагоднае перамяшчэнне». У ролі рэжысёра дэбютуе выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Анісімаў — аўтар шэрагу дакументальных фільмаў. Сцэнарый напісала Рыта Шаграй. Герой фільма — вучань 4-га класа Ваня Фёдараў — марыць аб камп’ютарнай праграме, якая зможа рабіць за яго дамашнія заданні. Аднак эксперымент юнага генія прыводзіць да зусім непрадказальнага выніку: з’яўляюцца няпрошаныя госцi з мінулага, а менавiта знакаміты алхімік і раз’юшаныя інквізітары. Задача героя — выправіць сітуацыю і вярнуць усё на свае месцы. Галоўныя ролі ў фільме выканаюць сталічныя школьнікі. Выхад стужкі запланаваны на май 2014 года. Першымі гледачамі карціны стануць беларускія вучні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску пачынаюцца здымкі дзіцячай прыгодніцкай камедыі
|
|