Цікавыя кастрычнік і лістапад
24.09.2013
—
Новости Культуры
|
У МЕЖАХ Дзён культуры плануецца адкрыццё выстаўкі твораў сучасных беларускіх мастакоў, якія жывуць і працуюць у Літве, канцэрты Акадэмічнага хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава. А таксама Гродзенскага камернага аркестра, Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Валянціна Дудкевіча, паказы спектакляў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Дарэчы, пастаноўкі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі («Тры Жызэлі» Курэйчыка, «Дажыць да прэм’еры» Рудкоўскага) будуць паказаны на сцэне Літоўскага тэатра лялек «Леле» (Вільнюс), паведамілі ў Міністэрстве культуры. Акрамя выступленняў творчых калектываў Рэспублікі Беларусь, у рамках Дзён культуры пройдзе штогадовая ўрачыстая акцыя фонду імя Чурлёніса «Светачы-2013», дзе будуць аб’яўлены імёны асоб, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларуска-літоўскіх адносін у сферы культуры і захавання культурнай спадчыны. Вера ГНІЛАЗУБ, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У МЕЖАХ Дзён культуры плануецца адкрыццё выстаўкі твораў сучасных беларускіх мастакоў, якія жывуць і працуюць у Літве, канцэрты Акадэмічнага хору Нацыянальнай... |
|