“Беларускія выдавецтвы падтрымліваюць родную мову”
08.10.2013
—
Новости Культуры
|
Андрэй Дзічэнка нарадзіўся ў Калінінградзе. Потым пераехаў, жыў і вучыўся ў Вілейцы. Пасля заканчэння вілейскай гімназіі “Логас” паступіў у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка на гістарычны факультэт. Скончыўшы навучанне, пачаў працаваць журналістам у мінскім часопісе. Да такой высновы прыйшоў малады пісьменнік з Вілейкі Андрэй Дзічэнка, калі пачаў шукаць шляхі, каб выдаць уласную кнігу.У свае 24 гады Андрэй мае тры кнігі. У 2010 годзе выйшла першая з трылогіі “Мінскае неба”. Яшчэ праз два гады – “Анамаліі.Inferno” і “Схема.DFТ”. Напісаныя яны ў духу метарэалізму, на мяжы свядомасці і чагосьці іншага, неспазнанага, вызначае Андрэй. Дарэчы, сёлета выйшаў і яго зборнік расказаў “Ты – мяне”. Усе гэтыя кнігі аўтар выдаў праз маскоўскае выдавецтва электронных кніг. На пытанне, чаму маскоўскае, а не беларускае, Андрэй адказвае так: – Таму што я пішу на рускай мове. Я з радасцю б выдаваў кнігі тут, калі б рускамоўная літаратура нароўні з беларускамоўнай называлася беларускай. Гэтая ж тэма: – Ці значыць гэта, што беларускамоўную літаратуру ў нас прасцей выдаць, чым рускамоўную? – Наколькі мне вядома, існуе сістэма еўрапейскіх грантаў, якія скіраваныя на выданне беларускамоўнай літаратуры. Рускамоўныя аўтары сыходзяць на маскоўскі рынак. Напрыклад, кнігу Таццяны Заміроўскай “Жыццё без шуму і болю” выдалі ў Маскве. Там жа пабачыла свет і кніга Андрэя Астравумава “Дудзі Дубі Ду”. Я, вядома, не бяруся адказваць за ўсіх, аднак сапраўды няшмат беларускіх незалежных выдавецтваў працуюць з рускай мовай. Цяпер кнігі аўтара можна знайсці на інтэрнэт-партале ва ўсіх даступных фарматах электронных кніг. – Паміж парталам і бібліятэкай ёсць значная розніца, – тлумачыць Андрэй. – Бібліятэка – гэта месца, дзе ціха. У тым ліку і ў сеціве. На партале ж жыццё кіпіць. – Чаму ўсё ж не друкаваная кніга, а віртуальная? – Гэта зручна, таму што электронныя кнігі становяцца ўсё больш папулярнымі. Ды і дрэвам не так страшна, – усміхаецца Андрэй. Кнігу можа зайсці і сцягнуць кожны. Таксама яе можна свабодна размяшчаць і на іншых інтэрнэт-рэсурсах. Гаворка пра аўтарскія правы не ідзе. Адзінае, на партале ёсць магчымасць “сказаць аўтару дзякуй грашыма”. Гэта значыць, калі чытачу вельмі спадабаецца кніга, ён можа пералічыць аўтару пэўную суму грошай. – Увогуле, аўтарскія правы – паняцце састарэлае, – лічыць Андрэй. – Культурны абмен не прымае абмежаванняў. Калі маю кнігу капіруюць і размяшчаюць дзе-небудзь яшчэ, то гэта элемент прызнання. – А ці магчыма кнігай зарабіць? – Сёння літаратурнай працай не заробіш. Вядома, калі ты не канвеер па стварэнні дэтэктываў і жаночых раманаў. – Ці ўкладаў грошы, каб кніга з’явілася? – Не, грошы не спатрэбіліся. Любы чалавек можа без усялякіх укладанняў выдаць інтэрнэт-кнігу, калі яна пройдзе рэдакцыйны адбор. Гэтая ж тэма: Настасся РОЎДА. Фота забяспечана Андрэем ДЗІЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да такой высновы прыйшоў малады пісьменнік з Вілейкі Андрэй Дзічэнка, калі пачаў шукаць шляхі, каб выдаць уласную кнігу.
|
|