Туалетны столік і гардэроб савецкай модніцы можна пабачыць на выставе ў Полацку. 21.by

Туалетны столік і гардэроб савецкай модніцы можна пабачыць на выставе ў Полацку

22.10.2013 09:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ў Полацку працуе выстава "Маміна сукенка", на якой прадстаўлены жаночае адзенне, галаўныя ўборы, абутак, аксесуары і фотаздымкі жанчын канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў.



Асаблівы акцэнт зроблены на савецкім перыядзе, таму што гэтая эпоха для нас з'яўляецца найбольш блізкай. Экспазіцыя атрымалася настальгічная, мілая, добрая, таму што рэчы, прадстаўленыя тут, могуць расказаць шмат цікавага пра сваіх уладальніц і мноства сямейных гісторый і паданняў.





"Мы звярнуліся да жыхароў гарадоў-суседзяў з прапановай прыняць удзел у выставе, - паведаміла "Хіміку" старшы навуковы супрацоўнік музея Ганна Шарох. - Людзі адгукнуліся, з ахвотай прыйшлі ў музей і прынеслі рэчы сваіх матуляў і бабуляў. Нельга не выказаць падзяку Чарневіч І.К., Смаляк А.І., Маслоўскай Г.В., Сверж С.А., Лашковай С.П., Лялетка Ж.П. і іншым. Дзякуючы гэтым людзям на выставу трапіла не толькі жаночае адзенне, але і модныя аксесуары, касметычныя сродкі, фатаграфіі савецкага перыяду. Брошкі, пацеркі, пудра, туш, памада, легендарныя духі "Чырвоная Масква" - усе гэтыя прадметы з'яўляліся неад'емнымі атрыбутамі савецкай модніцы".

Кожная рэч у экспазіцыі - гісторыя. Гісторыя чалавека, сям'і, краіны. Яна - і каштоўны падарунак, і рамантычнае прызнанне. Не выпадкова, што прадметы з мінулага становяцца сямейнымі рэліквіямі, якія беражліва захоўваюць дзеці і ўнукі.





"Безумоўна, засталіся яшчэ ў шафах жаночыя рэчы, вартыя ўвагі, таму бярыце іх і прыносьце ў музей, - заклікае Ганна Анатолеўна жыхароў гарадоў-суседзяў. - Дзякуючы вам, "Маміна сукенка" папоўніцца ўнікальнымі прадметамі, звязанымі з жыццём самага блізкага чалавека - мамы".





Стыльна апранацца заўсёды было, ёсць і застаецца галоўным захапленнем усіх жанчын. Нашыя матулі - не выключэнне. Для кожнага з нас мама - гэта не толькі доктар, повар, настаўнік, псіхолаг, дызайнер, але яшчэ і модніца. Стыльная прычоска, прыемны пах духоў, сукенка ў кветкі... У нашай памяці мама заўсёды застанецца маладой і прыгожай.







Дарэчы, модныя тэндэнцыі савецкага часу стануць галоўнай тэмай наступнай сустрэчы клуба выхаднога дня, які дзейнічае пры музеі ткацтва. Яна называецца "Крэмплен, сацін, аксаміт" і адбудзецца 27 кастрычніка. Падчас сустрэчы супрацоўнікі музея разам з наведвальнікамі паспрабуюць стварыць вобраз савецкай жанчыны-маці, якая з'яўлялася і ўзорам для пераймання, і эталонам прыгажосці для сваіх дзяцей. Пачатак а 11-й гадзіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брошкі, пацеркі, пудра, туш "Ленінградская", памада, легендарныя духі "Чырвоная Масква" - усе гэтыя прадметы з'яўляліся неад'емнымі атрыбутамі савецкай модніцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика