Калі загучыць казка…
16.11.2013
—
Новости Культуры
|
Гэтыя радкі Аляксандра Пушкіна, безумоўна, вядомы кожнаму яшчэ з дзяцінства. Узгадаем іх на мове арыгінала: У лукоморья дуб зеленый; Златая цепь на дубе том: И днем и ночью кот ученый Все ходит по цепи кругом; Идет направо — песнь заводит, Налево — сказку говорит. Там чудеса: там леший бродит, Русалка на ветвях сидит; Там на неведомых дорожках Следы невиданных зверей; Избушка там на курьих ножках Стоит без окон, без дверей; Там лес и дол видений полны… А далей чытайце гэты твор у перакладзе на беларускую мову. Яго зрабіў Пётр Макарэвіч: Ля лукамор’я дуб зялёны; На дубе залаты ланцуг: І днём і ноччу кот вучоны На ланцугу брыдзе наўкруг; Направа пойдзе — спеў заводзіць, Налева — казка загучыць. Там цуд: лясун паважна ходзіць, Русалка на суку сядзіць; На таямнічых тых дарожках Сляды нябачаных звяроў; І хатка на курыных ножках Стаіць без вокнаў, вушакоў; Там лес з далінай зданяў поўны; На золку хвалі хлынуць вольна На берагоў пустых пяскі, І трыццаць віцязяў агністых Ідуць чародкай з хваляў чыстых, А з імі дзядзька іх марскі; Там каралевіч мімаходам Няволіць грознага цара; Ў аблоках там перад народам, Кране ледзь мора й лес зара, Вядзьмак праносіць змагара; Там у турме царэўна тужыць, Ёй шэры воўк аддана служыць; Там ступа з Бабаю Ягой Ідзе-брыдзе сама сабой; Над золатам Кашчун там чахне; Там рускі дух… там Руссю пахне! І я там быў, і мёд я піў; Ля мора бачыў дуб зялёны; Пад ім сядзеў я, кот вучоны Свае мне казкі гаварыў. Адну я помню: казку гэту Паведамлю цяпер я свету… На гэтым сёння ставім кропку, а ў наступны раз, спадзяюся, зноўку нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит на белорусском «У лукоморья дуб зеленый...»
|
|