«Лявоніху» і кракавяк сплясалі ў Калiнкавiчах. 21.by

«Лявоніху» і кракавяк сплясалі ў Калiнкавiчах

19.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«ЛЯВОНІХА», «Какетка», кракавяк, падэспань... Гэтыя і іншыя народныя танцы выканалі на занальным туры VI абласнога конкурсу выканаўцаў дзіцяча-юнацкія танцавальныя пары, моладзь, культасветработнікі, носьбіты танцавальнага фальклору — усяго з дзесяці раёнаў палескага рэгіёна. Спаборніцтва вялося ў шасці ўзроставых групах — ад навучэнцаў трэціх класаў да ўдзельнікаў сталага ўзросту.

Вельмi ўразiлi членаў журы 84-гадовы Якаў Чарняк з Калінкавіцкага раёна і 76-гадовая Аляксандра Гойчык, якiя не горш за моладзь самааддана танчылі польку, карапет і іншыя. Другі занальны тур пройдзе сёння ў гарадскім пасёлку Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна.

Наталля ВАКУЛIЧ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«ЛЯВОНІХА», «Какетка», кракавяк, падэспань... Гэтыя і іншыя народныя танцы выканалі на занальным туры VI абласнога конкурсу выканаўцаў дзіцяча-юнацкія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика