Спаць не дазваляецца
20.11.2013
—
Новости Культуры
|
З пятніцы на суботу ў Магілёве пройдзе «Ноч вялікага кіно». Распачнецца мерапрыемства ў 23.00 у кінатэатры «Чырвоная зорка», дзе пакажуць тры карціны — «Топ 2», «Галодныя гульні: і ўспыхне полымя», а таксама «Горка!». — Кіназал разлічаны на 300 наведвальнікаў, кошт білета — 140 тысяч рублёў, — расказвае Ірына Белякова, дырэктар адміністрацыі Магілёўскага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат». — Акрамя таго, гледачы змогуць прыняць удзел у розных конкурсах і віктарынах, у якіх мы разыграем планшэт і гульнявую прыстаўку. На мерапрыемстве будуць працаваць фатографы і відэографы. У гэты ж дзень «КінаНоч» пройдзе і ў Мінску. Сеанс пачнецца ў 23.30 у кінатэатры «Мір». Тут пакажуць «Бацька — малайчына», «Тэлекінез» і «Галодныя гульні: і ўспыхне полымя». А яшчэ наведвальнікаў чакаюць майстар-клас па прыгатаванні сушы, настольныя гульні, жывая музыка. — Першая «КінаНоч», якая праходзіла ў сталіцы летам, была ў нашым кінатэатры. Тады ўсе квіткі раскупілі за чатыры дні да мерапрыемства. На гэты раз яны ў продажы яшчэ ёсць, — кажа Аліна Свінкіна, вядучы метадыст кінатэатра «Мір». — Уваход каштуе 180 тысяч рублёў. Скончыцца мерапрыемства ў суботу ў сем гадзін раніцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пятніцы на суботу ў Магілёве пройдзе «Ноч вялікага кіно»
|
|