Першы кліп Akute атрымаўся, як у Depeche Mode
21.11.2013 21:12
—
Новости Культуры
|
«Сюжэт кліпа спланаваны, але ўся гісторыя перацякла ў чыстай вады сюр: дзяўчына быццам бы хаваецца ад нас, а мы яе даганяем (як фабула самой песні «Бегчы»). У выніку атрымаўся проста візуальны шэраг, як у відэа Depeche Mode», — распавядае басіст Akute Раман Жыгараў. Па словах музыкаў, кліп немагчыма зразумець лагічна: ён больш нагадвае падарожжа на мяжы сну і рэальнасці. «Арцём Лобач наогул здымае кіно, і нам было важна, каб атрымалася цікавая карцінка: не сумная і, вядома ж, не зусім «мясцовая», — тлумачыць Раман. — Мы даверыліся ўменню рэжысёра. Наша справа — музыка, а далей пачынаецца альбо правільнае яе ўспрыманне іншым чалавекам, альбо бездань…. У дадзеным выпадку Арцём зразумеў наш настрой. Гэта быццам бы залезці каму-небудзь з нас у галаву і паглядзець на думкі». Зараз Akute сканчаюць запіс свайго трэцяга альбому, песні з якога ўжо можна пачуць падчас канцэртаў. Бліжэйшыя выступы гурта адбудуцца ў Маскве (23 лістапада) і Салігорску (29 лістапада). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт Akute прэзентаваў на партале Ultra-Music. |
|