Сам сабе рэжысёр
28.11.2013
—
Новости Культуры
|
У краіне выбіраюць лепшы студэнцкі кінаролік. Онлайн-галасаванне праходзіць на сайце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. — У гэтым годзе на конкурс «Відэарадыус БНТУ-2013» даслалі 130 работ, — кажа Ганна Скалабан, супрацоўнік культурна-асветніцкага і гісторыка-адукацыйнага цэнтра БНТУ. — Больш за ўсё фільмаў — 27 — прадставілі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Тэматыка ролікаў даволі разнастайная. Гэта кліпы на песні, рэпартажы з вандровак, рэклама ўніверсітэтаў. Працягласць фільмаў не перавышае сямі хвілін. Ёсць у конкурсе і намінацыя для зусім кароткіх 30-секундных работ. Акрамя гледачоў, ацэнку фільмам дасць і прафесійнае журы, якое ўзначаліць рэжысёр Уладзімір Забела. Фільм-пераможцу аб’явяць у чацвер у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На студэнцкі конкурс «Відэарадыус БНТУ» даслалі 130 работ |
|