Не менш ураджайная за Болдзінскую
04.12.2013
—
Новости Культуры
|
– НАША свята беларускай паэзіі з местачковага ўжо даўно выйшла на абласны ўзровень, — рассказаў карэспандэнту «БН» дырэктар Лунінскай школы Сяргей КУРАК. — Адным з ініцыятараў стварэння свята стаў былы выпускнік школы Мікалай Елянеўскі — пісьменнік, журналіст, лаўрэат і іншых прэстыжных рэспубліканскіх прэмій і абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка. Спачатку да нас прыехалі ўсяго чатыры пісьменнікі, сябры Мікалая Васільевіча. Аднак ужо праз пару гадоў фестываль набыў абласны размах. І зараз мы прымаем да сотні гасцей. Гэта амаль усе пісьменнікі Берасцейшчыны, творчая моладзь з усіх куточкаў рэгіёна, абласное кіраўніцтва, госці з іншых абласцей Беларусі.
З цягам часу да фестывалю прымеркавалі ўручэнне абласной літаратурнай прэміі імя беларускага пісьменніка Уладзіміра Калесніка. Дарэчы, аналагаў такой прэміі ў іншых абласцях Беларусі пакуль не існуе. Традыцыйна на фестывалі падводзяцца вынікі абласнога конкурсу творчых і літаратурна-даследчых работ сярод школьнікаў. Сёлета яго тэмай стала творчасць Ніны Мацяш, якой у гэтым годзе споўнілася бы 70 гадоў. Адной з пераможцаў конкурсу стала адзінаццацікласніца Мотальскай сярэдняй школы Іванаўскага раёна Наталля Данілевіч з вершам, прысвечаным Ніне Мацяш. — Паэзія — гэта толькі адно з маіх захапленняў, хобі, — гаворыць Наталля. — А жыццё сваё, прафесійную дзейнасць я мару звязаць з журналістыкай. Збіраюся паступаць у Інстытут журналістыкі БДУ, пішу артыкулы для раённай газеты «Чырвоная звязда». І ўдзел у фэсце — яшчэ адна прыступка для здзяйснення мары. Падставы для такіх меркаванняў Наталля мае вельмі сур’ёзныя: фестываль даў шлях у жыццё многім таленавітым юнакам і дзяўчатам. Шасцёра маладых пераможцаў конкурсу творчых і літаратурна-даследчых работ розных гадоў — Настасся Сідорка з Жабінкі, Вольга Курдзюмава з Пінска, Алена Дзебіш з Брэста, Настасся Нарэйка з Камянца, Маргарыта Латышкевіч, якая зараз жыве ў Мінску, — выдалі свае літаратурныя зборнікі. У некаторых выйшла нават не па адной кнізе. Уручэнне прэміі імя Уладзіміра Калесніка стымулюе на творчасць сталых пісьменнікаў. Напрыклад, Валерый Гапееў, які атрымаў прэмію за сваю кнігу «Пастка на рыцара», з таго часу актыўна ўзяўся за пяро. Зараз штогод ён выдае кнігу, а то і дзве. Пісьменнікі Берасцейшчыны таксама пазнаёміліся з работай Вулькаўскага вясковага цэнтра культуры і народнай творчасці, пабывалі ў Лунінецкай бібліятэцы, раённай школе мастацтваў, усклалі вянок да помніка Якубу Коласу. Юлія БАЛЬШАКОВА, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– НАША свята беларускай паэзіі з местачковага ўжо даўно выйшла на абласны ўзровень, — рассказаў карэспандэнту «БН» дырэктар Лунінскай школы Сяргей КУРАК. — Адным... |
|