На выставе ў Вілейцы пакажуць навагоднія паштоўкі і дызайнерскія цацкі
19.12.2013
—
Новости Культуры
|
![]() У выставачнай зале імя Сілівановіча краязнаўчага музея 20 снежня пачынаецца выстава “Навагодняя паштоўка”. На ёй прадставяць калекцыю паштовак з фондаў музея: тыя, якімі віншавалі ў 50-90 гады мінулага стагоддзя. А таксама пакажуць паштоўкі, які прынясуць на адкрыццё выставы жыхары горада. Таксама можна будзе пабачыць працы з ўстаноў адукацыі: дызайнерскія ёлачныя цацкі і ёлкі, вырабы на калядную тэматыку. Адкрыццё выставы адбудзецца ў 16 гадзін, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота evesnewyear.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выставачнай зале імя Сілівановіча краязнаўчага музея 20 снежня пачынаецца выстава “Навагодняя паштоўка”. |
|