I дух яе жыве
06.03.2014
—
Новости Культуры
|
Вечарына «...Галоўнае ў жыцці — жыццё», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось, адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН. Паэты і пісьменнікі, прыхільнікі творчасці Еўдакіі Лось адзначалі, што гэтай жанчыне-паэтцы, упэўненай і ўстойлівай, як само жыццё, наканавана было захаваць і пранесці праз усе выпрабаванні вечныя духоўна-эстэтычныя ідэалы прыгажосці, дабрыні, спагады, а таксама веры, любові і надзеі. У свой час Уладзімір Караткевіч назваў Еўдакію Лось «жытніцай» — «істотай з беларускага фальклору, якая жыве ў каласах і памірае толькі тады, калі апошні чалавек сабраў свой ураджай. Яна дапамагае ўсім, і дух яе жыве нават у тым пучку жыта, які выносяць вясною на Юр’я ў поле». «А за добрае стаўленне да мяне і заступніцтва, — пісаў Уладзімір Караткевіч, — я, калі напішу якую-небудзь паэму, прысвячу яе табе...» Арганізатары вечарыны падрыхтавалі выставу «Зараз выкажу, выпею сонца-душу», прысвечаную творчай спадчыне Еўдакіі Лось. У экспазіцыі можна ўбачыць усе яе прыжыццёвыя зборнікі — ад «Сакавіка» (1958) да «Лірыкі ліпеня» (1977), а таксама апошнія перавыданні і сучасныя публікацыі яе твораў. Прадстаўлены не толькi вершы і паэмы, але і апавяданні, замалёўкі. Яе творы перакладаліся на розныя мовы свету. З гэтымі перакладамі можна пазнаёміцца на выставе, а таксама ацаніць перакладчыцкі талент самой Еўдакіі Лось. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску прайшла вечарына, прысвечаная паэтэсе Еўдакіі Лось
|
|