Тэатр“Ч” прывёз сапраўднага Міцкевіча ў Польшчу
24.03.2014 15:53
—
Новости Культуры
| 21.by
Источник материала: 21.by 20 сакавіка гастролі спектакля “Дзяды” Тэатра “Ч” з вялікім поспехам прайшлі ў Польшчы. Шэраг сваіх вандровак тэатр распачаў у Драматычным тэатры імя А. Вянгеркі ў Беластоку. Спецыяльна пасля паказу была арганізавана сустрэча, дзе гледачы і прафесійныя крытыкі змаглі абмяняцца сваімі думкамі і меркаваннямі. Прыкметна, што абмеркаванне спектакля правакавала далейшую дыскусію пра самасвядомасць беларусаў, пра культуру і традыцыі, нашую спадчыны і цяперашні час. “Нарэшце, я зразумеў, пра што пісаў Міцкевіч. Менавіта ў беларускай версіі…”, - зазначыў польскі і беларускі гісторык, прафесар Алег Латышонак. Дарэчы, напярэдадні паказу Тэатр “Ч” сапраўды хваляваўся, таму што твор Адама Міцкевіча – сапраўдная святыня для польскай аўдыторыі. Ведае яе на памяць кожны, і кожны цытуе радкі, не кажучы пра тое, што з часу стварэння гэтай паэмы яе ставілі амаль штогод ў польскім тэатры і больш за 95 разоў агульна. Да таго ж ужо ў сезоне 2013/2014 адбылося некалькі прэм’ер. Крысціна Майснер, рэжысёр, заснавальніца і доўгі час дырэктар Торуньскага фестывалю “Кантакт”, а зараз прыстыжнага Вроцлаўскага міжнароднага тэатральнага фестывалю, кажа, што яна вельмі ўважліва сачыла за кожнай рэплікай (беларуская мова не выклікае ніякіх праблем для разумення палякамі) і адзначыла тонкі густ аўтара інсцэніроўкі Максіма Клімковіча ў стварэнні гэтай “вялікай імправізацыі” і высокае майстэрства рэжысёрска-пастаноўчай каманды на чале з Рамуней Кудзманайтэ ва ўвасаблэнні тэкста на сцэне. Пані Майснер, альбо “Жалезная лэдзі польскага тэатра”, як яе клічуць за строгі мастацкі падыход, асабіста павіншавала рэжысёра: “Гэта беларускія “Дзяды”, дакладна! Як выразна праз метафары, як добра вы перадаеце актуальныя для сённяшнега часапытанні беларускага грамадства, ненавязліва выкарыстоўваючы літоўскую рэжысёрскую эстэтыку”. Як паказала практыка, нашумелую пастаноўку чакаў з нецярпеннем не толькі беларускі, але і польскі гледач. Поўная зала, апладысменты стоячы (што не прынята ў польскім тэатры) і шматлікіявыклікі з-за кулісаў – гэтак узрушана прымалі “Дзядоў па-беларуску” за мяжой. Незалежная тэатральная кампанія таксама спяшаецца анансаваць сваю новую пастаноўку! Тэатр “Ч” разам з рэжысёрам Рамуней Кудзманайтэ пачалі падрыхтоўку спектакля «Смутак Сатаны» паводле рамана англійскай пісьменніцы Марыі Карэлі. Прэм'ера спектакля чакаецца ранняй восенню! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 сакавіка гастролі спектакля “Дзяды” Тэатра “Ч” з вялікім поспехам прайшлі ў Польшчы. Шэраг сваіх вандровак тэатр распачаў у Драматычным тэатры імя А. Вянгеркі ў Беластоку.
|
|