Сенненскія арнаменты. 21.by

Сенненскія арнаменты

27.03.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тканіну выткалі на станках, знойдзеных у час края- знаўчых экспедыцый па навакольных вёсках. Адзін з рарытэтаў зараз экспануецца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, другі выкарыстоўваецца ў Доме рамёстваў на занятках з наведвальнікамі гуртка «Ручное ткацтва», якім кіруе Карына Карасёва.

Ткацтвам цікавяцца не толькі дзеці. Гурток наведваюць сталыя жанчыны, у тым ліку пенсіянеркі. Нярэдка ў іх многаму вучацца і супрацоўніцы Дома рамёстваў.

— На ткацтве грунтуюцца многія іншыя сенненскія рамёствы. Тканыя палотны выкарыстоўваюцца ў разнастайных абрадах. А таму, захоўваючы і адраджаючы ткацтва, нашы майстры садзейнічаюць захаванню, перадачы з пакалення ў пакаленне як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры, — лічыць Вольга Квашко, дырэктар Дома рамёстваў.

На дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь — арнамент. У якасці ўзору для яго была ўзята вышыўка, створаная некалі Матронай Маркевіч, жыхаркай вёскі Касцелішча Сенненскага раёна. Майстры помняць пра гэта і імкнуцца адпавядаць стандартам, якія заклалі продкі.

Сяргей ЛАЗЮК, «СГ»

Фота аўтара

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тканіну выткалі на станках, знойдзеных у час края- знаўчых экспедыцый па навакольных вёсках. Адзін з рарытэтаў зараз экспануецца ў раённым гісторыка-краязнаўчым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика