Пустуючыя дамы? Аддаць... бясплатна. 21.by

Пустуючыя дамы? Аддаць... бясплатна

29.03.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вядома, тут пройдуць рэспубліканскія «Дажынкі». Традыцыйна ў такіх выпадках пры навядзенні парадку зносіцца шмат пустуючых будынкаў, асабліва ў неперспектыўных вёсках, на што ідзе нямала сродкаў з бюджэту. Кіраўнік рэгіёна прапанаваў не разбіраць такія дамы, а перадаць іх ў бясплатнае карыстанне тым, хто мае патрэбу ў жыллі або адпачынку ў сельскай мясцовасці. Маўляў, няхай прыязджаюць людзі не толькі з Віцебскай вобласці і рэспублікі, але і з Расіі, Украіны, прыводзяць у парадак збудаванні, зямлю. Мо, хто захоча ўладкавацца на работу ў мясцовае сельгаспрадпрыемства ці заняцца фермерствам — глядзіш, і ажыве неперспектыўная вёсачка.

— Лічу, што гэту праблему патрэбна сапраўды вырашаць, — гаворыць жыхар Вялікіх Стайкаў Сяргей Ладуноў. — На знос патрэбны немалыя грошы. То лепш аддаць гэтыя дамы людзям, каб жылі тут і ўпрыгожвалі вёску.

— Канкрэтна ў нашым выпадку гэта вельмі добра, — падтрымлівае аднавяскоўца Дзмітрый Яршоў. — У нас ёсць вуліца, дзе жывуць адны дачнікі. Прыемна паглядзець. Людзі прыязджаюць, наводзяць парадак.

Выконваючы абавязкі дырэктара ААТ «Гарадоцкі РАПС», Андрэй Некрашэвіч, станоўча ацэньваючы смелы эксперымент, выказваецца за тое, каб бязгаспадарчыя сядзібы перадавалі ў першую чаргу шматдзетным сем’ям і тым, хто мае патрэбу ў жыллі.

Згодна інфармацыі дырэктара фонду «Віцебскаблмаёмасць» Міхаіла Паўлючкова, у Гарадоцкім раёне на дадзены момант звыш сотні пустуючых дамоў, цалкам прыдатных для жылля ў вёсках Пальмінка, Газьба, Полава, Зайкова, Жукава, Кудзіна і іншых. Некаторым будынкам  не больш дзесяці  гадоў.

Праўда, пры перадачы многіх з іх могуць узнікнуць пытанні. Некаторыя дамы пабудаваны за кошт гаспадарак, на некаторых «вісяць» крэдыты банка, на іншыя трэба знайсці ранейшых гаспадароў. Праблемы ёсць. Але, як падкрэсліў Міхаіл Паўлючкоў, на тое і ўлада, каб іх вырашаць. Канкрэтна гэтым займаецца аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гарадоцкага райвыканкама.

Тым часам не перастаюць паступаць заявы ад грамадзян, якія жадаюць пасяліцца ў вёсках Гарадоцкага раёна!..

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, тут пройдуць рэспубліканскія «Дажынкі». Традыцыйна ў такіх выпадках пры навядзенні парадку зносіцца шмат пустуючых будынкаў, асабліва ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика