Падвялі вынікі тэатральнага фестывалю ў Маладзечне (ФОТА)
05.04.2014
—
Новости Культуры
|
"Прагнасць не ў радасць", ЦТДзіМ. Фота Васіля МЛЕЧКІ. Раённы фестываль дзіцячых тэатральных калектываў “Малая cакавіца” прайшоў у Маладзечне падчас вясновых канікулаў. У ім прынялі ўдзел каля 150 вучняў.Ад экалагічнага тэатра да мюзікла паказалі на сцэне сёлетнія ўдзельнікі фестывалю. На ўрачыстае адкрыццё фестывалю запрасілі гасцей − калектыў “Мадэрн” гімназіі-каледжа мастацтваў пад кіраўніцтвам Валерыя Мурычына. А затым журы ў складзе рэжысёраў-пастаноўшчыкаў, прафесійных акцёраў і настаўнікаў прагледзела выступленне дзевяці фіналістаў. "Гусі-лебедзі", Экалагічны тэатр, гімназія №3. Калектыў "Мадэрн" гімназіі-каледжа мастацтваў. "Карусель баек", "Палітра", гімназія №10. "Кот ў ботах", Тэатр Муз, гімназія №6. "Парадокс", гімназія-каледж мастацтваў. "Царэўна-лягушка", Хажоўская СШ. Фота Васіля МЛЕЧКІ. Тэатральная студыя “Палітра” гімназіі №10 прадставіла гледачам “Карусель баек” паводле вершаў і баек нашага земляка Янкі Купалы. Высокі прафесійны ўзровень педагога Людмілы Рошчынай і талент дзяцей быў адзначаны дыпломам “За лепшае рэжысёрскае рашэнне і яркі акцёрскі ансамбль”, сярод якога журы вылучыла Юлію Раманоўскую, Максіма Сцепановіча і Кацярыну Казлоўскую. Удзельнікі прыемна ўразілі ўменнем ўжыцца ў вобраз, упэўненасцю на сцэне, гумарам і музычнасцю. Дыпломам “За прыхільнасць нацыянальным традыцыям” узнагароджанае аб’яднанне па інтарэсах “Тэатральны гурток” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік” (педагог Наталля Маскалевіч). У беларускай казцы “Прагнасць не ў радасць” вельмі каларытнымі персанажамі былі бабка (Яна Каласоўская) і дзед (Аляксандра Дзясятнік). Калектыў “Адлюстраванне” СШ №1 (педагог Вольга Ластоўская) быў адзначаны за яркае харэаграфічнае суправаджэнне. Сярод персанажаў вядомай казкі Андэрсэна “Снежная каралева” журы вылучыла выканаўцу ролі Герды Ульяну Лазарэнку. Самымі малодшымі ўдзельнікамі фестывалю сталі трэцякласнікі гімназіі №3. Настаўніца Галіна Гулевіч ужо не першы год аб’ядноўвае вучняў свайго класа ў дружны экалагічны тэатр. Упершыню на фестывалі з’явілася намінацыя “Спектакль на замежнай мове”, у якой было прадстаўлена пяць тэатральных пастановак. Пераможцам у гэтай намінацыі стаў калектыў “Парадокс” гімназіі-каледжа мастацтваў (рэжысёр-пастаноўшчык Генадзь Пшэннік). На другім месцы − музычна-тэатральная студыя “ТэаМуз” гімназіі №6 (педагог Ксенія Мейсак). Дарэчы, “Кот у ботах” быў адзіным мюзіклам на фестывальнай сцэне. Дыплом трэцяй ступені дастаўся ўдзельнікам драмгуртка СШ №4 пад кіраўніцтвам Анастасіі Канановіч. У гэтай намінацыі за яркае выкананне роляў былі адзначаныя Яўген Ажараў (гімназія №6), Аляксандра Гурэцкая (Хажоўская СШ) і Алена Цярзян (гімназія-каледж мастацтваў). Закрыццё фестывалю адбылося на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра, дзе ўдзельнікаў цёпла вітаў дырэктар установы Юры Крывенькі. Выдатным фінальным акордам свята стала выступленне ўзорнага тэатра-студыі “ТэСт” пад кіраўніцтвам Таццяны Бабей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённы фестываль дзіцячых тэатральных калектываў “Малая cакавіца” прайшоў у Маладзечне падчас вясновых канікулаў. У ім прынялі ўдзел каля 150 вучняў.
|
|